З 18 снежня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі наведвальнікі падарожнічаюць па зімовых святах.




Пэўным магічным дзеянням падпарадкавана падрыхтоўка хаты да свята, накіраваная на паляпшэнне дабрабыту і жыццёвага лёсу яе гаспадароў.


Разам з наведвальнікамі рыхтавалі калядны стол згодна з традыцыямі нашых продкаў.




Спрабавалі свой спрыт ў гульнях.



І на прыканцы – забаўляльныя заняткі імправізаванага калядавання.














