Лідскі гісторыка-мастацкі музей запрашае сваіх маленькіх і дарослых наведвальнікаў на інтэрактыўную экскурсію «Згадкі з беларускай хаткі», якая праходзіць на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні «Час. Традыцыі. Вобразы».
Вас чакаюць рэчы, якія стаміліся за час свайго жыцця, а цяпер адпачываюць на нашай выстаўцы. Але як толькі вы сюды заглянеце, яны ажывуць, наперабой паспяшаюцца расказаць пра сябе: якую карысць прыносілі свайму гаспадару, як сам гаспадар да іх адносіўся, у якія прыкметы верыў падчас іх выкарыстання, якія магічныя словы і дзеянні суправаджалі гэтыя прадметы.
Тут вы даведаецеся пра асаблівасці будовы сялянскай хаты ад выбару месца да прыкмет, звязаных з наваселлем.
Узгадваючы казкі і іх герояў, а таксама міфічных істот Хатніка, Бабу Ягу, пазнаёміцеся з душой хаты – печчу.
А вось і люлька. Дзіцятка плача! Як яго супакоіць? Будзем люляць, калыханачкі спяваць…
Запрашаем на сустрэчу з цікавым і забаўляльным, знаёмым і незвычайным скарбам, беражліва сабраным супрацоўнікамі музея разам з руплівымі аматарамі народнага побыту Лідчыны.
Не забудзьце запрасіць сваіх сяброў!
Дополнительная информация по телефону: (0154) 62-24-94 / +375299106331
Стоимость билета:
Другая аудитория — 3 BYN;
Школьники — 2 BYN;
Дошкольники — 1 BYN.