Семінар ” Аб арганізацыі архіўна-даследчых работ па пошуку імёнаў тых, хто загінуў»

У ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» адбыўся семінар, прысвечаны арганізацыі архіўна-даследчых работ па пошуку імёнаў тых, хто загінуў у час вайны. На мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі аддзела ідэалогіі і па справах моладзі, аддзела адукацыі і турызму, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі горада і раёна, кіраўнікі школьных музеяў.

Выязная выстаўка «Конституция – Закон, по нему мы все живём!»

Фотасправаздача аб выстаўцы па-за музеем «Конституция – Закон, по нему мы все живём!», прымеркаванай да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На выстаўцы былі прадстаўлены выданні Канстытуцыі розных гадоў на рускай, беларускай і англійскай мовах. Выстаўка пазнаёміла з асноўным заканадаўчым дакументам у перыяд існавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і суверэннай Рэспублікі Беларусь.

З Сусветным днём пісьменніка!

Дом паэта Валянціна Таўлая па вуліцы Замкавая, 7 Лідскага гісторыка-мастацкага музея віншуе сяброў літаратурнага аб’яднання “Суквецце” з Сусветным днём пісьменніка, які адзначаецца 3 сакавіка. Яшчэ ў далёкім 1986 годзе падчас кангрэсу Міжнароднага ПЭН-Клуба было вырашана святкаваць гэтую дату. ПЭН-клуб быў заснаваны ў 1921 годзе. Назва арганізацыі складзена з першых літар англійскіх слоў Poets (паэты), Playwrights … Read more

Выстава работ Лідскіх мастакоў “Кветкавыя фантазіі вясны»

У першы дзень вясны ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрылася светлая, яркая выстава работ Лідскіх мастакоў “Кветкавыя фантазіі вясны”. На выставе прадстаўлена больш за 80 прац 17 аўтараў.

Наведванне Лідскага замка дэлегацыяй Швецыі

27 лютага 2019 года Лідскі замак наведала шведская дэлегацыя  на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швецыі Крысцінай Юханесан. У фонды музея спадарыня Пасол перадала кнігу “Fika, або шведскае шчасце ў кубачку кавы” у памяць аб наведванні Лідскага замка і пакінула свой водгук у кнізе ганаровых гасцей.

Цыкл мерапрыемстваў “Святая справа Радзіме служыць”

З 21 лютага ў музеі прайшоў цыкл мерапрыемстваў “Святая справа Радзіме служыць”, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 23 лютага ў 11:00 адбылася сустрэча кадэтаў ДУА «СШ № 6 г. Ліды» з маёрам запаса Каштальянам А.П. Аляксандр Пятровіч расказаў пра службу ў ракетных войсках, правёў экскурсію па выстаўцы, прысвечанай гісторыі 49-й ракетнай … Read more

«Усё пачынаецца з кахання …», альбо Дзень усіх закаханых у Лідскім замку

Дзень святога Валянціна, альбо Дзень усіх закаханых, — свята, калі кожны імкнецца расказаць аб цёплых пачуццях сваім каханым. Для гэтага існуе вялікая колькасць спосабаў. Але самы просты і адначасова самы надзейны — гэта прызнацца ў каханні з дапамогай слоў. Менавіта так і зрабілі ўдзельнікі конкурсу «Усё пачынаецца з кахання…», вынікі якога былі падведзены ў Лідскім … Read more

Рэгіянальны конкурс «Экалогія. Чалавек. Будучыня»

16 февраля в 12:00 впервые в Лидском историко-художественном музее пройдёт региональный конкурс «Экология. Человек. Будущее». За первое место будут соревноваться победители районных конкурсов: команды Минойтовской средней школы от Лидского района и Правомостовской средней школы от Мостовского района. Оценивать знания и подготовку будут члены жюри, состоящего из педагогов и экологов. Зрителей ждет не только зрелищное соревнование, … Read more