/

Адкрыццё выставы ў 17:00 ” Беларусь мая…”у рамках Года малой радзімы. 16.11.2018 – 25.12.2018

На выставе прадстаўлены 104 жывапісныя і графічныя працы пяці мастакоў. Адкрыццё выставы адбудзецца сёння (16.11.2018) у 17:00. Выстава будзе адкрыта для наведвання да 25 снежня 2018 года.

Прайшоў раённы фестываль музеяў устаноў адукацыі, прысвечаны Году малой радзімы і фінал раённага краязнаўчага конкурса «Знаходка года». Фотасправаздача

5 лістапада 2018 года ў дзяржаўнай установе «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прайшоў раённы фестываль музеяў устаноў адукацыі, прысвечаны Году малой радзімы, які праводзіўся ў рамках раённай дэкады гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёну «Мая малая радзіма». Установы адукацыі падрыхтавалі віртуальную экскурсію з элементамі інтэрактыву праз музейныя прадметы свайго музея «Па роднай старонцы». Віртуальная экскурсія ўяўляла адзін з … Read more

Выстаўка “Вайну, якую не забыць”

9 лістапада на базе выстаўкі “Ліда ў гады забытай вайны” прайшла Гадзіна памяці “Вайну, якую не забыць”, прысвечаная 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны. Удзельнікамі дадзеннага мерапрыемства сталі вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа № 11” г. Ліда. Перад вучнямі выступіў благачынны Лідскай царкоўнай акругі пратаіерэй Расціслаў Салаўёў, які на прыкладах паказаў ролю царквы ў гады … Read more

Выязная выстаўка “Комсомольскае юнацтва маё”

25 кастрычніка супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у выязной выстаўцы «Комсомольскае юнацтва маё», прысвечанай 100-годдзю камсамола. Наведвальнікі выстаўкі змаглі ўбачыць плакаты, рапарты 1970-х гг., якія адлюстроўвалі ўклад камсамола ў развіццё эканомікі, культуры і спорту Лідскага раёна. Для гасцей і жыхароў горада былі створаны фотозоны, якія далі магчымасць акунуцца ў гады камсамольскага братэрства.

20.10.2018 адбыўся канцэрт гурта сярэднявечнай музыкі “Скудрынка”

20 кастрычніка 2018 года ў канферэнц-зале Лідскага замка ў рамках цыкла мерапрыемстваў «Музычныя замалёўкі ў Лідскім замку» адбыўся канцэрт гурта сярэднявечнай музыкі «Скудрынка».

24.10.2018 урачыста адкрылася выстаўка “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння”

Наведвальнікі экспазіцыі даведаліся пра цэлую эпоху ў жыцці краіны, пра УЛКСМ, КСМЗБ, пра подвігі камсамольцаў у гады Вялікай Айчынай вайны. Прадстаўнікі розных пакаленняў пазнаёміліся з асноўнымі разделамі экспазіцыі прысвечанымі гісторыі камсамола ў розныя гістарычныя перыяды. Больш падрабязна даведаліся аб гісторыі камсамола Лідскага раёна.

Выстаўка “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння”

Выстаўка прысвечаная 100-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі разлічана на наведвальнікаў рознага ўзросту. Для дзяцей і моладзі падрыхтавана гістарычная экскурсія аб стварэнні камсамола і сучасных маладзёжных арганізацыях Лідчыны. Больш старэйшаму пакаленню наведванне музея дапаможа вярнуцца ва ўспаміны пра маладосць і камсамольскае брацтва. Наведвальнікі экспазіцыі змогуць даведацца пра цэлую эпоху ў жыцці краіны, пра УЛКСМ,КСМЗБ, пра … Read more

З 18 па 23 кастрычніка працуе выстаўка “У памяць ахвяр фашызму”

З 18 па 23 кастрычніка працуе выстаўка “У памяць ахвяр фашызму”. Яна арганізавана музеям сумесна з ДУА “Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў”. На выстаўцы прадстаўлены прадметы з фондаў музея і мастацкія работы вучняў школы. На базе выстаўкі 18 кастрычніка было праведзена мерапрыемства, прысвечанае тэме Вялікай Айчынай вайны. Вучні пазнаёміліся с прадметамі прадстауленымі на выстаўцы і … Read more