Фотасправаздача з прадстаўлення лялечнага тэатра “Батлейка”
Спектакль “Одноухий заяц”
Спектакль “Одноухий заяц”
Малебен на пачатак добрай справы. Адкрыццё фестывалю. Выступ прадстаўнікоў мясцовага благачыння.
Творчая сустрэча з Таццянай Дашкевіч у рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь” на базе мастацкай выставы “Беларусь мая..” у рамках Года малой радзімы, ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.
Праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя ў рамках праекта “Нашы дзеці”, да якой далучыліся супрацоўнікі нашага музея. Адбылася яна для выхаванцаў Лідскага раённага сацыяльна- педагагічнага цэнтра. Дзеці засталіся задаволены не толькі падарункамі, якія паднеслі супрацоўнікі музея, але і атрымалі прыемныя ўражанні ад самога мерапрыемства, мэтай якога было падзяліцца часцінкай сваёй душы, падтрымаць іх у цяжкай жыццёвай сітуацыі.
У Лідскім замку напярэдадні навагодніх святаў пачаў сваю працу квэст “Зачараванае сэрца Лідзіі”. Першымі яго ўдзельнікамі сталі вучні СШ № 9 (горад Ліда). Дзеці паспяхова прайшлі квэст, дапамаглі «выратаваць сэрца Лідзіі», а таксама сустрэліся з Дзедам Марозам і атрымалі падарункі. Для ўсіх жадаючых квэст будзе працаваць па папярэдніх заяўках да 20 студзеня 2019 года. Запрашаем … Read more
20 студзеня літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея сабраў сваіх калег-музейшчыкаў на навагоднюю забаўляльную праграму «Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка». Менавіта так гучыць і выстава, якая змешчана тут, у адным з памяшканняў дома паэта Валянціна Таўлая. Асноўным музейным прадметам тут з’яўляецца навагодняя паштоўка. Супрацоўнікі музея на працягу некалькі гадоў сабралі цэлую калекцыю … Read more
“А Калядачкі, а хадзіце к нам, а хадзіце к нам, а мы рады вам!..” 20-21 снежня прыбліжалі Каляды вучні 6 “А” класа СШ №9, 4 “Б” класа СШ №6 і іх класныя кіраўнікі – Гушчынская Вольга Мікалаеўна і Кіман Марына Андрэеўна. Адкрытыя, шчырыя, пазітыўныя, зацікаўленыя наведвальнікі!
14 снежня супрацоўнікі музея арганізавалі выяздную выстаўку ў Палацы культуры г. Ліда, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння БССР. На ёй былі прадстаўлены дакументы, справаздачы, фатаграфіі, фотаальбомы, прадукцыя прадпрыемстваў г. Ліда.
7 снежня ў Палацы культуры г. Ліда супрацоўнікі музея арганізавалі выязную выстаўку “На ахове парадку”, якая прысвечана гісторыі міліцыі Лідскага раёна. На ёй былі прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы работнікаў міліцыі.