/

Наведванне Лідскага замка дэлегацыяй Швецыі

27 лютага 2019 года Лідскі замак наведала шведская дэлегацыя  на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швецыі Крысцінай Юханесан. У фонды музея спадарыня Пасол перадала кнігу “Fika, або шведскае шчасце ў кубачку кавы” у памяць аб наведванні Лідскага замка і пакінула свой водгук у кнізе ганаровых гасцей.

Цыкл мерапрыемстваў “Святая справа Радзіме служыць”

З 21 лютага ў музеі прайшоў цыкл мерапрыемстваў “Святая справа Радзіме служыць”, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 23 лютага ў 11:00 адбылася сустрэча кадэтаў ДУА «СШ № 6 г. Ліды» з маёрам запаса Каштальянам А.П. Аляксандр Пятровіч расказаў пра службу ў ракетных войсках, правёў экскурсію па выстаўцы, прысвечанай гісторыі 49-й ракетнай … Read more

Сустрэча пакаленняў «Святая справа Радзіме служыць»

21 лютага ў музеі прайшло мерапрыемства “Святая справа Радзіме служыць», прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Вучні 10 класа ДУА «СШ № 11 г. Ліды» сустрэліся з ветэранам 49-й ракетнай дывізіі, падпалкоўнікам у адстаўцы Валынцом Яраславам Усцінавичам. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы за кубкам гарбаты. Яраслаў Усціновіч распавёў дзесяцікласнікам пра службу … Read more

Выстаўка да юбілея Лідскага гісторыка-мастацкага музея “Крок мінуўшчыны”

Крок мінуўшчыны… Колькі думак затойваецца ў гэтым кароткім сказе?.. Кожны па-своему пакідае свой след у жыцці. След – гэта крок, гэта сэнс жыцця. Гэта можа быць нараджэнне чалавека, пасадка дрэва, збудаванне дома… Гэта можа быць цэлая эпоха. З мінулага мы крочым у будучыню. Старэйшае пакаленне перадае эстафету малодшаму… Такім чынам узнікае і гісторыя. Так узнікаюць … Read more

«Усё пачынаецца з кахання …», альбо Дзень усіх закаханых у Лідскім замку

Дзень святога Валянціна, альбо Дзень усіх закаханых, — свята, калі кожны імкнецца расказаць аб цёплых пачуццях сваім каханым. Для гэтага існуе вялікая колькасць спосабаў. Але самы просты і адначасова самы надзейны — гэта прызнацца ў каханні з дапамогай слоў. Менавіта так і зрабілі ўдзельнікі конкурсу «Усё пачынаецца з кахання…», вынікі якога былі падведзены ў Лідскім … Read more

Рэгіянальны конкурс «Экалогія. Чалавек. Будучыня»

16 февраля в 12:00 впервые в Лидском историко-художественном музее пройдёт региональный конкурс «Экология. Человек. Будущее». За первое место будут соревноваться победители районных конкурсов: команды Минойтовской средней школы от Лидского района и Правомостовской средней школы от Мостовского района. Оценивать знания и подготовку будут члены жюри, состоящего из педагогов и экологов. Зрителей ждет не только зрелищное соревнование, … Read more

«Уходили парни из Афганистана…»

Напярэдадні знамянальнай даты – 15 лютага, 30-годдзя вываду войскаў з Афганістана, у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі прайшло мерапрыемства «Уходи парни из Афганистана…» На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9 «А» класа ДУА «СШ № 6 г. Ліды» і работнікі музея. Гасцям была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, якая знаёміла з асноўнымі этапамі Афганскай вайны, са службай у Афганістане нашага земляка … Read more

Фотасправаздача з адкрыцця выстаўкі “У Таўлая пабываем”. 105 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта

Да Таўлая завітаем 8 лютага, у доме, па вуліцы Замкавая,7, у якім пражываў (з 1939 па 1941 гады) заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай сабраліся прыхільнікі творчасці пісьменніка. Менавіта яму споўнілася 105 год з дня нараджэння. Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея арганізавалі да гэтай даты мерапрыемства. У мемарыяльным пакоі Валянціна Таўлая (дарэчы, адзіным у Беларусі) змянілася экспазіцыя. У … Read more

Выстаўка “У Таўлая пабываем”. 105 год з дня нараджэння беларускага паэта

8 лютага 2019 году спаўняецца 105 год з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая. Да гісторыі горада гэта падзея мае самае непасрэднае дачыненне, бо менавіта ў Лідзе з 1939 па 1940 гады пражываў паэт у доме, які знаходзіцца па адрасе Замкавая, 7. У 2010 годзе тут адкрыўся мемарыяльны пакой Валянціна Таўлая. Праз 4 гады, да … Read more

Фотасправаздача з адкрыцця выстаўкі «Гарадскія замалеўкі», прымеркаванай Году малой радзімы

1 лютага 2019 года ў выставачнай зале Лідскага замка адкрылася выстаўка «Гарадскія замалёўкі», прымеркаваная да Года малой радзімы. На выстаўцы прадстаўлены 17 творчых работ вучняў малодшых класаў ДУА «Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў» з выявамi помнікаў архітэктуры горада Ліды.