/

Тэатральныя сустрэчы ў Лідскім замку. Балет у 2-х дзеяннях «Тысяча і адна ноч»

20 ліпеня 2019 года ў Лідскім замку адбудзецца балет у 2-х дзеяннях «Тысяча і адна ноч». Лібрэта народнай артысткі Азербайджана Медзіны Аліевай па матывах казак “Тысячы і адной ночы”. Барацьба дабра і зла, апяванне сілы кахання і прыгажосці, іх перамога над смерцю і разбурэннем – асноўны змест балета “Тысяча і адна ноч”. Гнеў і боль … Read more

Выстаўка «Нам 41-шы не забыць, нам 44-ты славіць!»

2 ліпеня ўрачыста адкрылася выстаўка “Нам 41-шы не забыць, нам 44-ты  славіць!” Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА  “СШ №9 г. Ліды”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены экспанаты пачатковага перыяду вайны на Лідчыне, матэрыялы з раскопак брацкіх магіл ваеннаслужачых, якія прынялі на сябе першыя залпы вайны. На выстаўцы экспануюцца прадметы з фондаў музея, якія распавядаюць пра зверствы фашысцкіх … Read more

Музейна-педагагічны занятак “Традыцыйныя абрадавыя, абярэгавыя і гульнявыя лялькі»

Лідскі гісторыка-мастацкі музей запрашае на музейна-педагагічны занятак “Традыцыйныя абрадавыя, абярэгавыя і гульнявыя лялькі». Абрадавыя, абярэгавыя і гульнявыя лялькі, прадстаўленыя на занятку – сапраўдны твор мастацтва. Яны выпраменьваюць велізарную энергетыку, закладзеную умелымі рукамі майстра. Гэтыя лялькі з’яўляюцца носьбітамі народных традыцый, сувязным мастком паміж сенняшнім пакаленнем дзяцей і іх прабабулямі, якія ў дзяцінстве не мелі такіх цацак, … Read more

Квэст «Таямнічыя прадметы»

Лідскі гісторыка-мастацкі музей падрыхтаваў незвычайную і цікавую праграму для выпускнікоў 4 класа – квэст «Таямнічыя прадметы». Супрацоўнікі музея пастараліся зрабіць свята незабыўным, незвычайным, вясёлым і радасным. Падчас праходжання ўсіх этапаў квэста вучням спатрэбіўся спрыт, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе, прыязнасць і пачуццё гумару. На дыскатэцы выпускнікі спачатку выступалі ў ролі вучняў – развучвалі сярэднявечныя танцы, … Read more

Літаратурны куфэрак “Любі, браток, родны куток!”

Дом Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея зноў парадаваў жыхароў горада навінкай. У мінулую нядзелю, напрыканцы каляндарнай вясны лідскія паэты свае творчыя здольнасці паказалі на арт-праграме “Балкон”, які змяшчаецца на Доме-музеі. А вось цяпер, другім днём каляндарнага лета для жыхароў і гасцей горада паэты выступалі на пляцоўцы ля Дома Таўлая. Мерапрыемства адкрыла новую форму правядзення – літаратурны … Read more

Тэатральныя сустрэчы ў Лідскім замку

Установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр» 15 чэрвеня 2019 года ў Лідскім замку адбудзецца фолк-рок-мюзікл у 2-х дзеяннях«Трыстан і Ізольда», па матывах п’есы Ж. Бедье «Трыстан і Ізольда». Гісторыя пра Трыстана і Ізольду ўзыходзіць да старадаўняй кельцкай легенды са знакамітага цыкла паданняў пра караля Артура. Легенда распавядае пра каханне рыцара Трыстана … Read more

Выстаўка «Наш герб і сцяг»

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які будзе адзначацца 12 мая, у музеі арганізавана выстаўка «Наш герб і сцяг». На ёй прадстаўлены матэрыялы аб дзяржаўнай сімволіцы БССР і Рэспублікі Беларусь.

Музычная сустрэча, прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі

5 мая 2019 года ў ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прайшла музычная сустрэча, прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі. На сустрэчы наведвальнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю легендарнага кампазітара, дырыжора, стваральніка польскай нацыянальнай оперы – Станіслава Манюшкі і праслухалі яго творы ў выкананні скрыпачкі Наталлі Батаргіной.