/

Каляды

Каляды – старажытнае земляробчае свята, прымеркаванае да руху сонца, а ў хрысціянскай традыцыі – Раство Хрыстова. Пасля Піліпаўскага посту са шматлікімі абмежаваннямі не толькі ў ежы, але і звычках, паводзінах, Каляды неслі з сабой сытны стол, вясёлыя і шумныя гульні, абрадавыя песні, танцы, варажбу на лёс, рытуальны абход двароў і інш. За кожным з гэтых … Read more

Сусветны дзень азбукі Брайля

4 студзеня адзначаецца Сусветны дзень азбукі Брайля. Гэты дзень вядомы і як Міжнародны дзень Брайля. Святкаванне гэтага дня пачалося з 19 снежня 2018 года, калі Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных нацый, згодна рэзалюцыі ААН А/С.3/73/L.5/ Rev.1 ад 1 лістапада 2018 года абвясціла: “Генеральная Асамблея пастанаўляе штогод адзначаць 4 студзеня Сусветны дзень азбукі Брайля, пачынаючы з 2019 … Read more

Навагоднія елачныя цацкі з ваты

Распачынаем новы 2022 год з новай рубрыкі «Музейны тыдзень» Музейны збор налічвае больш за 50 тысяч прадметаў. З некаторымі з іх мы пазнаёмімся ў «Фондавы панядзелак» Сёння немагчыма ўявіць святкаванне Новага года без упрыгожанай елачкі. У крамах можна набыць цацкі на любы густ. Аднак не так даўно аздобы для навагодняй ялінкі рабілі дзеці і дарослыя … Read more

Культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень»

Лідскі гісторыка-мастацкі музей прапануе віртуальным наведвальнікам культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень», які пазнаёміць з унікальнымі прадметамі, цікавымі выставамі і мерапрыемствамі, актуальнымі падзеямі музейнай супольнасці. Першы тыдзень месяца кожны дзень будзе прысвечаны пэўная тэматыцы, якая раскрые розныя напрамкі дзейнасці музея. У рамках праекта будуць праводзіцца конкурсы, віктарыны, розыгрышы. Па выніках працы праекта самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы … Read more

Музейна-педагагічны занятак «На свята Каляды»

У гадавым коле беларускага народнага календара адметнае месца займалі Каляды. Пачатак гэтага старажытнага свята супадаў з важнай прыроднай падзеяй: зімовым сонцастаяннем. Нябеснае свяціла паступова паварочвала на новае гадавое кола, і гэта быў (па ўяўленнях нашых продкаў) час нараджэння новага Сонца. У больш познія часы ў хрысціянскай традыцыі ў гэты перыяд пачало адзначацца адно з найважнейшых … Read more

Графік работы музея ў святочныя дні

Лідскі гісторыка-мастацкі музей віншуе ўсіх з надыходзячымі святамі! Звяртаем вашу ўвагу на графік работы ўстановы ў перадсвяточныя і святочныя дні. УВАГА: каса спыняе працу за паўгадзіны да закрыцця музея!  

“У бібліятэчны свет запрашае Паэт!”

9 снежня 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча адзначаюць хіба што ва ўсіх установах культуры Беларусі і за яе межамі, у прыватнасці, у бібліятэках, кнігарнях, музеях. Не прамінулі гэтую знакавую падзею ў гісторыі беларускай літаратуры і ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Падумалася, а якое дачыненне да Лідчыны мае Паэт? Мае. … Read more

Выстаўка «Лідскі замак вачыма археолагаў»

Выстаўка «Лідскі замак вачыма археолагаў» адкрылася на 6-м ярусе паўднёва-заходняй вежы Лідскага замка. На выстаўцы прадстаўлены дакументы, археалагічныя справаздачы, фатаграфіі і іншыя прадметы, якія расказваюць пра работу археолагаў і знаходкі ў Лідскім замку.

Выстаўка «З гісторыі цэглы»

У Лідскім замку адкрылася выстаўка старажытнай цэглы з уласнай калекцыі жыхара г. Ліды Аляксея Чысцякова. Пошукам цэглы калекцыянер займаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, і на выставе можна убачыць экспанаты як айчыннай, так і замежнай вытворчасці перыяду XIV- XX стст.  

Прэзентацыя экспазіцыі-канцэпта «Мастак і яго майстэрня»

5 снежня 2021 г., да 90-годдзя з дня нараджэння Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастака па шкле Уладзіміра Сямёнавіча Мурахвера, у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі пройдзе прэзентацыя экспазіцыі-канцэпта «Мастак і яго майстэрня».