Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час. Традыцыі. Вобразы”, якая створана ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, напоўнена цікавым унутраным зместам. Тут жыве памяць, плён працы і вынік намаганняў многіх пакаленняў нашых продкаў-землякоў. За кожным прадметам – дзейнасць розуму чалавека, талент яго рук, паўсядзённыя клопаты, перажыванні, адчуванне сувязі з навакольным асяроддзем. Усё гэта разам у нашай гасцёўні стварае прадметна-вобразныя асацыяцыі колішняга рэальнага жыцця селяніна. І кожны, хто сюды завітае, можа стаць не проста сузіральнікам, а госцем, які пакіне ў падарунак успаміны і прадметы побыту з жыцця сваіх продкаў.
Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час. Традыцыі. Вобразы” чакае сваіх наведвальнікаў. Спадзяёмся, што нашы намеры захаваць гісторыю жыцця Лідскай зямлі знойдуць падтрымку сярод тых, хто любіць сваю малую радзіму, беражэ памяць пра яе і можа падзяліцца гэтым багаццем з іншымі.
Інтэрактыўны занятак “Вясна-красна на ўвесь свет” (з цыкла “Згадкі з беларускай хаткі”)