У ліпені 2023 г. у г. Лідзе былі праведзены археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, старшыні Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслава Юрэцкага.
Раскопкі праводзіліся на плошчы 50 квадратных метраў на месцы заходняга боку раначнай плошчы к. XVI – п. XX стст.
У ходзе раскопак былі знойдзены:
– рэшткі падмурка і сцен будынка к. XIX – п. XX стст. з буйных гранітных валуноў і цэглы з чырвонай гліны;
– цагляны фрагмент печы і лесвіцы ў склеп;
– кераміка, манеты, прадметы побыту і іншыя артэфакты.
Выяўленыя падчас археалагічных даследаванняў прадметы былі перададзены ў фонды дзяржаўнай установы “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.
Наяўнасць вялікай печы, шматлікія фрагменты керамічных танкасценных гаршкоў сведчыць аб тым, што выяўлены будынак мог быць ганчарнай майстэрняй.
Раскоп уяўляе сабой унікальнае сведчанне архітэктурнай і горадабудаўнічай спадчыны к. XIX – п. XX стст.




















