/ Архіў / Анонс аб персанальнай выставе мастака Аляксандра Вараксы “Час, наперад”

Анонс аб персанальнай выставе мастака Аляксандра Вараксы “Час, наперад”

«Час, наперад!» – знаёмая назва для знаўцаў літаратуры і музыкі. Раман пісьменніка В.Катаева, «Марш часу» у п’есе паэта В.Маякоўскага, сюіта кампазітара Г.Свірыдава …

Менавіта твор Свірыдава шмат гадоў служыў муззастаўкай інфармацыйнай тэлевізійнай праграмы «Час», якая была адным са знакаў СССР.

Два дзясяткі гадоў таму саюзным рэспублікам было прапанавана свабоды і незалежнасці столькі, колькі змогуць панесці. Вось і высяляліся з велічэзнай камунальнай кватэры 15 саюзных сясцёр, кожная са сваім клункам. 20 гадоў – годны тэрмін (паспелі вырасці дзеці, якія не жылі ў СССР), каб рабіць высновы. Мастак і стваральнікі дадзенага праекта ступілі далей і паспрабавалі адказаць на пытанне, ці ёсць ля маладога постсавецкага пакалення яднальная ідэя, як у іх бацькоў.

Гэта творчы праект не аб «савецкім мінулым», а аб нашай сучаснасці.

Чакаем гасцей і прыхільнікаў талента члена Беларускага саюзу мастакоў Аляксандра Вараксы (г.Ліда) на прэзентацыі 23 сакавіка ў 18.00, зала №22.

Выстава працуе з 23 сакавіка па 16 красавіка.

«Час, наперад!».