7 верасня ў паўночна-заходняй вежы Лідскага замка адкрылася выставачная экспазіцыя «Старонкі гісторыі… Ад XIV стагоддзя», якая знаёміць з гісторыяй Лідскага замка, з моманту яго заснавання. На шасці ярусах вежы размешчаны выставы:
- 1 ярус — «Гедымін»;
- 2 ярус — «Высокае сярэднявечча — час з’яўлення на карце Еўропы Вялікага Княства Літоўскага»;
- 3 ярус — «Дзяржаўныя замкі на заходніх землях ВКЛ»;
- 4 ярус — «Жылое памяшканне ў вежы»;
- 5 ярус — выстаўка графіка І. Гардзіёнка;
- 6 ярус — «Святыні Лідчыны».