31 ліпеня 2019 года Лідскі раён наведала дэлегацыя Самаркандскай вобласці Рэспублікі Узбекістан на чале з намеснікам хакіма (кіраўніка вобласці) Ойбеком Хаджаева.
У Лідскім замку гасцей сустракалі кіраўнікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Лідскага райвыканкама. Праграма візіту гасцей пачалася з сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым ў канферэнц-зале Лідскага замка. Падчас сустрэчы быў падпісаны важны для абодвух бакоў дакумент – дарожная карта паміж Гродзенскай і Самаркандскай абласцямі. Можна сказаць, гэта аснова, падмурак для далейшага супрацоўніцтва рэгіёнаў. Знаходзячыся на тэрыторыі сімвала Ліды, нельга было не пазнаёміцца з ім бліжэй. Таму пасля канферэнцыі намесніку хокіма Самаркандскай вобласці Ойбеку Хаджаева і іншым гасцям была прапанавана экскурсія па Лідскім замку як па турыстычным аб’екту.