/ Новости / Ад печы да стала

Ад печы да стала

Як многа цікавых адкрыццяў можна зрабіць, калі завітаць ў сялянскую хату ды прайсціся “Ад печы да стала” ў суправаджэнні супрацоўнікаў музея, якія гасцінна перанясуць у штодзённы быт продкаў.
На занятках вас чакаюць сустрэчы з “жывым” агнём, печчу, “бабіным” кутом , забытымі стравамі жыхароў нашага рэгіёну. Вам вядомы бліны-бляхі? А старадаўняя кулінарная сістэма мер? А ці выпрабоўвалі на сабе, наколькі цяжкі той самы пуд солі, які вядомая прыказка раіць з’есці, каб пазнаць чалавека? Як вызначыць па стравах абрадавыя святы? Калі не – тады вам да нас!
Акрамя гэтага, даведаецеся: навошта дзяцей садзілі ў лубку, з якога посуду рабілі дзіцячыя цацкі. Цікава будзе паслухаць малітву-замову, якой карысталася 105-гадовая жыхарка Лідскага павету пры зборы траў.
А яшчэ пагуляць ды пагаспадарыць у “бабіным” куце!