/ Новости / В гостях у сердца моего…

В гостях у сердца моего…

14 красавіка, у Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея прайшло мерапрыемства ў рамках праекта з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі «Передай добро по кругу», арганізаванае сумесна з ДУ «Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» аддзела дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліда. Атрымалася надзвычай цёплая сустрэча пад назвай «В гостях у сердца моего…». На гэты раз была запрошана цікавая маладая жанчына, жыхарка горада, якая спрабуе сябе ў паэзіі, піша вершы Алеся Лянцэвіч. Трэба зазначыць, што Алеся і яе муж Ян для гараджан Ліды — заўважаная пара. Іх часта можна ўбачыць у горадзе на велабрычцы на ланцуговым прывадзе. Нягледзячы на абмежаванасці ў здароўі, на іх твары бачна пастаянная ўсмешка, ад іх сустрэчы ўздымаецца настрой. Такія і вершы ў Алесі, якія напоўненыя дабрынёй, пяшчотай да людзей, да сям’і, да Радзімы. Сабраўшыся на мерапрыемства ў гэтым упэўнілася. І гэта добра. Інакш нельга. Мерапрыемства прайшло вельмі хутка, незаўважана. Алеся марыць выдаць свой зборнік вершаў. І хочацца верыць, што яе мара абавязкова збудзецца. Вядучай імпрэзы была спецыяліст па сацыяльнай рабоце ўзгаданай арганізацыі Лыскоўская Ірына Юр’еўна.
Дом Таўлая — гэта дом, у якім пануе атмасфера дабрыні, беларускае добрае слова. Тут жыў і добры чалавек — паэт Валянцін Таўлай.
Дом Таўлая стаў пляцоўкай для прадстаўнікоў з абмежаванасцямі ў здароўі, але з багатым унутраным светам. Так і надалей мы будзем працягваць. У Лідзе шмат такіх прадстаўнікоў — пісьменнікаў, актораў, музыкаў, мастакоў. З імі мы яшчэ пазнаёмімся і абавязкова сустрэнемся каб перадаць дабро па крузе.