/ Новости Фотоотчеты / 12 лістапада прайшла чарговая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне «Над Лідзейкай»

12 лістапада прайшла чарговая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне «Над Лідзейкай»

Мерапрыемства было праведзена на гэты раз таксама ў канферэнц-зале Лідскага замка. На сустрэчу пад назвай «Паланэз над Шчарай» былі запрошаны слонімскія літаратары на прэзентацыю альманаха «Паланэз». Трэба зазначыць, што ў Слоніме 1 верасня бягучага года прайшло чарговае рэспубліканскае свята — Дзень беларускага пісьменства. А дзякуючы гісторыі беларускай літаратуры вядома, што Слонім мае літаратурныя сувязі з Лідчынай: Валянцін Таўлай пакінуў важкі след у беларускім горадзе над Шчарай. Згодна канцэпцыі правядзення дадзеных сустрэч, для лідзян — прыхільнікаў прыгожага беларускага пісьменства былі зачытаны добрыя вершы з вуснаў Сяргея Чыгрына, Міколы Канановіча, Святланы Адамовіч, аздабленнем праграмы на гэты раз таксама стала музычнае выкананне, якое было агучана Надзеяй Салейка. Госці па традыцыі адказалі на пытанні гледачоў-слухачоў, пакінулі дарчыя запісы-аўтографы ў кнізе водгукаў і паабяцалі яшчэ не раз прыехаць у беларускі прынёманскі горад Ліда.