У праект уключаны наступныя блокі мерапрыемстваў:
1. Экскурсійнае абслугоўванне:
– Аглядная экскурсія “Замак Гедыміна – помнік архітэктуры XIV ст.”;
2. Экспазіцыйная-выставачная дзейнасць:
– Фотавыстава «Археалагічныя знаходкі Лідскага замка». На базе выставы праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі “Школа археалогіі»;
3. Іншыя мерапрыемствы:
– Пазнавальна-забаўляльны квэст «Скарб Лідскага замка» (пошук скарбу ў Лідскім замку, агляд помніка архітэктуры XIV ст., легенда пра золата і каштоўнасці хана Тахтамыша);
– Музычныя замалёўкі – канцэрты сярэднявечнай музыкі, майстар-класы па развучванню сярэднявечных танцаў;
– Фестываль агню – удзел фаер-брыгад з розных гарадоў Беларусі і блізкага замежжа;
– Міні-бугурты, рыцарскія фэсты, рыцарскія шоу – удзел рыцарскіх клубаў сярэднявечнай рэканструкцыі як лідскіх, так і з іншых гарадоў Беларусі;
– Гульні і забавы – удзел рыцарскіх клубаў і анімацыйных груп.