19 снежня ў 14.00 у канферэнц-залі Лідскага замка адкрыецца выстава «Яны кіруюць светам. Гісторыя нашых грошай у манетах і банкнотах».
На экспазіцыі прадстаўлены рэдкія грашовыя знакі, пачынаючы з манет Старажытнай Русі і заканчваючы грашыма постсавецкага перыяду – усяго больш за 1,5 тысячы ўнікальных экспанатаў.
Наведаць выставу можна будзе да 18 красавіка 2021 г. Кошт уваходнага білета – 3 рублі.