2 ліпеня ўрачыста адкрылася выстаўка “Нам 41-шы не забыць, нам 44-ты славіць!” Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА “СШ №9 г. Ліды”.
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены экспанаты пачатковага перыяду вайны на Лідчыне, матэрыялы з раскопак брацкіх магіл ваеннаслужачых, якія прынялі на сябе першыя залпы вайны. На выстаўцы экспануюцца прадметы з фондаў музея, якія распавядаюць пра зверствы фашысцкіх акупантаў, падпольны і партызанскі рух, вызваленне края ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.