Час ляціць імгненна. 4 клас – гэта своеасаблівы рубеж жыцця школьніка, чарговы пройдзены этап на шляху да дасягнення ведаў. Вучні развітваюцца з першай настаўніцай, з пачатковай школай і класам, у якім правялі першыя гады вучобы. І ў гэты час узнікае пытанне пра тое, дзе правесці выпускны для 4 класа так, каб гэта падзея надоўга захавалася ў памяці дзяцей.
Лідскі музей падрыхтаваў незвычайную праграму для выпускнікоў 4 класа, асноўная задача якой зрабіць свята незабыўным, незвычайным, задзейнічаць кожнага вучня, дазволіць адчуць яму сваю значнасць.
Праграма складаецца з квэста, гульняў, дыскатэкі і пачастунка (па жаданні). Кожны ўдзельнік атрымае салодкі падарунак і сувенір ад музея.
Падчас праходжання ўсіх этапаў квэста «Таямнічыя прадметы», рабятам спатрэбіцца спрыт, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе, прыязнасць і пачуццё гумару. Якую таямніцу хаваюць музейныя прадметы, трэба будзе даведацца удзельнікам свята.