28 лютага 2020 г. навучэнцы 1 класа Ёдкаўскай школы разам з настаўнікам Івановай Наталляй Іванаўнай і выхавацелем Лукашэвіч Святланай Антонаўнай знаёміліся з асноўнымі этапамі з’яўлення хлеба на стале, акуналіся ў атмасферу народных традыцый і вераванняў, звязаных з хлебам, пераўтваралі зярняткі ў муку, разгадвалі загадкі, весяліліся на свяце Багач. А якім смачным быў хлеб з соллю!
Запрашаем!