Установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
«Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр»
15 чэрвеня 2019 года ў Лідскім замку адбудзецца фолк-рок-мюзікл у 2-х дзеяннях«Трыстан і Ізольда», па матывах п’есы Ж. Бедье «Трыстан і Ізольда».
Гісторыя пра Трыстана і Ізольду ўзыходзіць да старадаўняй кельцкай легенды са знакамітага цыкла паданняў пра караля Артура. Легенда распавядае пра каханне рыцара Трыстана і жонкі Карнуэльскага караля – прыгожай Ізольды. Сюжэт гэты на працягу стагоддзяў натхняў паэтаў і музыкаў. Вернасць і вераломства, фатальная выпадковасць, якая прывяла да трагічнага фіналу, невырашальны канфлікт паміж пачуццём і абавязкам – усё гэта прымушае сэрца біцца так, быццам мы чуем гэтую сумную гісторыю ўпершыню.
Пачатак у 20.00
Працягласць спектакля 2 гадзіны 45 хвілін.