/ Фотасправаздачы / Сустрэча пакаленняў «Святая справа Радзіме служыць»

Сустрэча пакаленняў «Святая справа Радзіме служыць»

21 лютага ў музеі прайшло мерапрыемства “Святая справа Радзіме служыць», прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Вучні 10 класа ДУА «СШ № 11 г. Ліды» сустрэліся з ветэранам 49-й ракетнай дывізіі, падпалкоўнікам у адстаўцы Валынцом Яраславам Усцінавичам. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы за кубкам гарбаты. Яраслаў Усціновіч распавёў дзесяцікласнікам пра службу ў ракетных войсках, аб воiнскiм братэрстве. Даў наказ быць годнымі грамадзянамі Беларусі, расці моцнымі, здаровымі, добра вучыцца, каб у далейшым пераняць эстафету прыкладнага служэння роднай краіне.