/ Навіны Прэса / Супрацоўнікі музея ў Лідзе даследуюць і фіксуюць аўтэнтычныя традыцыі, гісторыю быту і прадметаў

Супрацоўнікі музея ў Лідзе даследуюць і фіксуюць аўтэнтычныя традыцыі, гісторыю быту і прадметаў

“Лідская газета” раней адзначала, што, распрацоўваючы і праводзячы музейныя заняткі, прысвечаныя традыцыям беларускага народа, яго духоўнай і матэрыяльнай спадчыне, супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея абапіраюцца ў асноўным на традыцыі, агульныя для ўсіх беларусаў. Аднак ім хацелася б, каб большая частка інфармацыі, выкарыстоўваемай на занятках, была звязана  з рэгіянальна-лакальнай культурай Лідчыны, ранейшага Лідскага павета. Хацелася б пашырыць веды іх гасцей у галіне этнаграфіі на рэгіянальным узроўні.
Каб збіраць адпаведную інфармацыю, у музейшчыкаў не заўсёды ёсць магчымасць выехаць у этнаграфічную экспедыцыю па вёсках Лідчыны – і паўгода назад яны вырашылі арганізоўваць сустрэчы з носьбітамі гэтай каштоўнай інфармацыі ў сценах музея. Такія сустрэчы праводзяцца ў рамках навукова-даследчага праекта – этнаграфічнай гасцёўні “Дванаццаць месяцаў у святах і абрадах”. Праз арганізацыю так званых этнапасяджэнняў, якія праводзяцца звычайна ў другую сераду кожнага месяца, супрацоўнікі музея даследуюць і фіксуюць аўтэнтычныя традыцыі, гісторыю быту і прадметаў, якія ўяўляюць каштоўнасць для будучых пакаленняў.

Працяг чытайце на сайце “Лідскай газеты”

http://lidanews.by/news/culture/24134news.html