Лідскі гісторыка-мастацкі музей прыняў удзел у праекце VEHA, вынікам якога сталі дзве кнігі, «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак», прысвечаныя найважнейшым сюжэтам у беларускай паўсядзённай фатаграфіі ХХ стагоддзя – вяселлю і пахаванню.
Сабраная калекцыя ўтрымлівае больш за 1800 архіўных фотаздымкаў. У кнігу «Дзявочы вечар» увайшоў і фотаздымак з фондаў Лідскага музея.