/ Навіны / “Песня даўжынёю ў жыццё”

“Песня даўжынёю ў жыццё”

28 студзеня 2023 года ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея адкрылася выстаўка “Песня даўжынёю ў жыццё”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло.

Першымі наведвальнікамі сталі сябры з літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, а таксама ўдзельнікі гістарычнай гасцёўні “Памяць за сабою пакліч”.

Якія вядомыя асобы стаяць у біяграфіі і творчай дзейнасці паэтэсы? Хто паспрыяў ёй у творчым сталенні? Якія загадкі і таямніцы затоены ў біяграфіі Канстанцыі Буйло? Які яе верш стаў песняй-гімнам? У чым значнасць гэтай асобы для Лідчыны? Пра ўсё гэта можна даведацца, наведаўшы выстаўку ў доме В. Таўлая, вул. Замкавая, 7