Пакой адкрытага захоўвання “Бібліятэка пісьменніка” аформлены метадам стылізацыі. Гэтая невялічкая зала раскрывае адзін з хатніх пакояў, а менавіта бібліятэку пісьменніка савецкага часу (70-80-х гадоў). Тут мог працаваць гаспадар-літаратар, пісаць вершы, празаічныя творы і, вядома, сустракаць свайго аднадумца, з якім мог бы пагутарыць тэт-а-тэт, пачытаць вершы, зрабіць адразу заўвагі, не выносячы іх на агульны пісьменніцкі суд. Тут ёсць месца як для самога пісьменніка, так і месца для чытання і абмеркавання твораў. На паліцах змяшчаецца мноства кніг, якія меліся ў творцы. На стале – друкарка, кнігі, чарнільніца, радыёпрыёмнік.
Запланавана, што сюды будуць прыходзіць нашыя сучасныя мясцовыя паэты. Для іх будзе магчымасць акунуцца ў той час, пабыць сам-насам або пагутарыць з сябрам па пяру пад настольнай лямпай.
Тут плануецца праводзіць невялікія камерныя сустрэчы, а таксама забавы, квесты з мэтай знаёмства з творчасцю пісьменнікаў, разгадваць іх зашыфраваныя псеўданімы.