Святочны канцэрт у Лідскім музеі
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі прайшоў святочны канцэрт духавога аркестра ўстановы адукацыі “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі прайшоў святочны канцэрт духавога аркестра ўстановы адукацыі “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У музеі напярэдадні свята Перамогі на базе выстаўкі «Вайна. Перамога. Памяць» прайшоў цыкл Сустрэч пакаленняў. У ім прынялі ўдзел ветэраны 49-ай ракетнай дывізіі і вучні старэйшых класаў горада Ліды. Ветэраны-ракетчыкі расказвалі маладому пакаленню пра беларускую наступальную аперацыю «Баграціён», пра подзвігі савецкіх воінаў, якія вызвалялі беларускую зямлю. Праведзеныя сустрэчы выклікалі жывую цікавасць і ўвагу школьнікаў.
З 3 снежня 2020 года ў сценах Дома Валянціна Таўлая працуе інклюзіўны праект “Перадай дабро па крузе”, у якім задзейнічаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У рамках праекта тут праводзяцца сустрэчы з людзьмі, у якіх праяўлены творчыя здольнасці – гэта пісьменнікі, музыканты, мастакі, артысты, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія хоць нявольныя ў рухах, з абмежаванасцямі ў здароўі, … Read more
З 9 мая ў Лідскім замку ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у квэст-гульні «Аты-баты….» Інфармацыю можна ўдакладніць па тэл.+375-154-606260, +375-29-3434773.
Фотафакт. Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня «Час. Традыцыі. Вобразы» ўдзячна і дарослым, і дзеткам за цікавасць да народных традыцый на інтэрактыўнай пляцоўцы «Вялікдзень», якая была зладжана 4 мая ля Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Гэта былі вельмі прыемныя хвілінкі!
3 мая ў Лідскім замку стартаваў Рэспубліканскі турнір «Кубак Лідскага Замка» па тайландскім боксе сярод моладзі 10-15 гадоў. Адкрыццё было адзначана яркімі выступленнямі ўдзельнікаў і ўрачыстай часткай.
У Лідскім музеі адкрылася часовая экспазіцыя «Погляд у мінулае: мода, стыль і прыгажосць». На выставе прадстаўлены прадметы побыту, мужчынскія і жаночыя аксэсуары ХІХ – пач. XX стагоддзя. Унікальныя рэчы пакажуць наведвальнікам з’явы, без якіх мы не можам абысціся нават сёння. Гэта баль, тэатр, праменад, чаяванне і рукадзелле. Прадстаўленая калекцыя належыць Установе «Музей «Замкавы комплекс «Мір» … Read more
26 красавіка ў Лідскім музеі адкрылася выстаўка “Пра музей” і прайшоў святочны музейны дыялог, прысвечаны 65-годдзю ўстановы. Гасцямі мерапрыемства сталі ўдзельнікі вакальна-інструментальнага ансамблю “Шкляры” ДУ “Бярозаўскі гарадскі Дом культуры”.
Мікалай Сцяпанавіч Чапуркін – былы камандзір 5-ай гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, генерал-маёр, удзельнік вызваленння Ліды. Нарадзіўся Мікалай Сцяпанавіч 25 снежня 1902 года на хутары Верхне-Чырскім Данской (цяпер Растоўскай) вобласці ў сям’і беднага казака. Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн. Сямнаццацігадовым юнаком у кастрычніку 1919 г. уступіў у Чырвоную Армію. У гады грамадзянскай вайны, будучы радавым салдатам, … Read more
27 красавіка ў музеі на базе часовай экспазіцыі «Вайна. Перамога. Памяць» прайшло мерапрыемства «Час выбраў іх… Лідскае падполле ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучни 8 класа ДУА «СШ № 11 г. Ліды». Юныя чыгуначнікі пашырылі свае веды пра падпольную партыйна-камсамольскую групу на чыгуначным вузле, якую арганізавалі камуніст Міхаіл Ігнатаў і камсамолец Аляксандр … Read more