Анонс аб персанальнай выставе мастака Аляксандра Вараксы “Час, наперад”

«Час, наперад!» – знаёмая назва для знаўцаў літаратуры і музыкі. Раман пісьменніка В.Катаева, «Марш часу» у п’есе паэта В.Маякоўскага, сюіта кампазітара Г.Свірыдава … Менавіта твор Свірыдава шмат гадоў служыў муззастаўкай інфармацыйнай тэлевізійнай праграмы «Час», якая была адным са знакаў СССР. Два дзясяткі гадоў таму саюзным рэспублікам было прапанавана свабоды і незалежнасці столькі, колькі змогуць панесці. Вось і высяляліся з велічэзнай камунальнай кватэры 15 саюзных сясцёр, кожная са сваім клункам. 20 гадоў – годны тэрмін (паспелі вырасці дзеці, якія не жылі ў СССР), каб рабіць высновы. Мастак і стваральнікі дадзенага праекта ступілі далей і паспрабавалі адказаць на пытанне, ці ёсць ля маладога постсавецкага пакалення яднальная ідэя, як у іх бацькоў. Гэта творчы праект не аб «савецкім мінулым», а аб нашай сучаснасці. Чакаем гасцей і прыхільнікаў талента члена Беларускага саюзу мастакоў Аляксандра Вараксы (г.Ліда) на прэзентацыі 23 сакавіка ў 18.00, зала №22. Выстава працуе з 23 сакавіка па 16 красавіка. «Час, наперад!».

Майстар-клас па акварэлі “ЛІРЫКА АКВАРЭЛІ”

17 сакавіка 2018 года ў 14.30  у ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей на базе выставы “Пейзажы з правінцыі” адбудзецца Майстар-клас  “ЛІРЫКА АКВАРЭЛІ” сустрэча з мастаком-педагогам ВІКТАРАМ ДАНІЛАВЫМ

8 Сакавіка. Паштоўкі.

Існуе некалькі меркаванняў, калі і чаму на змену шэсцяў і дэманстрацый прыйшла цяперашняя традыцыя святкавання 8 Сакавіка. Некаторыя аўтары лічаць, што прычынай таму стала свядомая і паслядоўная палітыка савецкага кіраўніцтва. Паступова рэвалюцыйная тэматыка знікла нават з паштовак, і акцэнты змяшчаліся на апяванне жаночай прыгажосці і мацярынства, зрабіўшы свята падобным, хутчэй, на Дзень маці ў іншых … Read more

Прэзентацыя кнігі Л. Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг.”

28 лютага  ў Лідскім гісторыка-мастацкім музея адбылася прэзентацыя кнігі Л. Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг.” Леанід Лаўрэш – аўтар каля двух соцен гістарычных артыкулаў, дзевяці кніг, заснавальнік і адміністратар аднаго з першых ў Беларусі гістарычнага інтэрнэт-сайта – “Pawet”. На мерапрыемства  быў запрошаны Консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжак, … Read more

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў ДОМЕ ПАЭТА ВАЛЯНЦІНА ТАЎЛАЯ

Міжнародны дзень роднай мовы не абмінуў і літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Бо менавіта тут, як заўважана, пастаянна гучыць беларускае слова, тут пануе атмасфера беларускасці. З самага рання сюды завіталі на экскурсію дзеткі з дзіцячага садка № 24, затым – студэнты педагагічнага корпуса Лідскага каледжа. З вуснаў малодшых і старэйшых наведвальнікаў гучала толькі беларуская мова. … Read more