Фестываль агню «Фенікс фаер-фэст»

19 мая 2018 гада ў рамках культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец” у старажытных сценах Лідскага замка адбудзецца фестываль агню «Фенікс фаер-фэст» У праграме: * «Фенікс фаер фэст» – гэта відовішчныя выступленні тэатраў агню і сольных артыстаў; 80 удзельнікаў – таленавітых майстроў кантролю вогненнай стыхіі, збяруцца разам, каб падарыць гледачам гарачае шоу, напоўненае святлом і невычэрпнай энергіяй! … Read more

9 мая. Фотасправаздача.

Аб мінулым нельга забываць. Менавіта таму штогод 9 мая неабходна аддаць даніну памяці, глыбокую павагу і падзяку савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу. ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей” 9 мая правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 73-й гадавіне Вялікай Перамогі. Выстава адной карціны «Партызаны» А.М. Пуцейка. Гадзіна памяці «Мінулых дзён святая памяць». … Read more

«сТАЎЛенне», або экскурсія па лідскіх сцежках паэта Валянціна Таўлая.

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень гістарычных помнікаў і мясцінаў. У Беларусі гэта свята годна адзначаецца дзякуючы правядзенню ў красавіцкія дні “Фэста экскурсаводаў”, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне. “Фэст экскурсаводаў” – гэта акцыя, якая нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых … Read more

Выстава архіўных дакументаў «Украінская дыпламатыя 1917-1924 гг. Зараджэнне нацыянальных традыцый»

Выстава архіўных дакументаў «Украінская дыпламатыя 1917-1924 гг. Зараджэнне нацыянальных традыцый» рэпрэзентуе ўнікальныя фатаграфіі, копіі дакументаў з фондаў дзяржаўных і прыватных архіваў Украіны і іншых краін. Дакументы выставы пададзены тэматычнымі блокамі. Яны адлюстроўваюць асноўныя падзеі замежнаэканамічнай дзейнасці Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Ўкраінскай Дзяржавы,  паказваюць пачатак будоўлі падмурка традыцый украінскай дыпламатыі. Арганізатары выставы спадзяюцца, што матэрыялы выставы зацікавяць не толькі гісторыкаў, прадстаўнікоў органаў улады, але вызавуць інтарэс ў шырокага кола наведнікаў, якія жывуць у Беларусі і цікавяцца міжнароднымі адносінамі і гісторыяй роднага краю.

Раённая канферэнцыя навучэнцаў «Застаўся ў сэрцы вечны след вайны», прысвечаная 75-годдзю з дня Хатынскай трагедыі

17 сакавіка ў ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прайшла раённая канферэнцыя навучэнцаў «Застаўся ў сэрцы вечны след вайны», прысвечаная 75-годдзю з дня Хатынскай трагедыі. На мерапрыемстве былі прадстаўлены работы пераможцаў і прызёраў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Дарогамі памяці”. Сярод якіх: «Успамінаючы мінулае …» Грышкевіч Дар’я, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Ліда». «Ваенны … Read more