“Вулічны вернісаж”, прысвечаны Міжнароднаму дню засцярогі дзяцей.

Сёння прыгожы дзень – сонечны, цёплы і радасны! 1 чэрвеня — 152-і дзень года ў грыгарыянскім календары, увесь свет святкуе Міжнародны дзень засцярогі дзяцей. Дзеці – наша самая жаданая і ўдзячная аўдыторыя. Для іх у музеі працуюць выставы: – “Лепшыя цацкі дзяцінства СССР“; – “З ХIX у XXI” – “Прырода Лідчыны” – “Сучаснае мастацтва краю“ … Read more

Ліда ў творы незабыўнага Максіма Гарэцкага

(З цыкла даследчых прац “Пісьменнікі Беларусі: чарговыя разгадкі ў спадчыне Лідскага рэгіёна”)   Даследаваць свой родны кут, свой край, у якім нарадзіўся з’яўляецца найгалоўным маім абавязкам. Чаму? Адказаць складана. Можа па той прычыне, што душой пранікаеш да сваёй радзімы? Можа ад таго, што ведаеш праз якія шляхі і перашкоды прайшла яна каб мы сёння былі … Read more

Неўміручы Якуб Колас, або стогадовы “Сымон-музыка” у фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея

(З цыкла даследчых прац “Пісьменнікі Беларусі: чарговыя разгадкі ў спадчыне Лідскага рэгіёна”)   Мінулы 2017 год быў абвешчаны дзяржавай як Годам навукі, беларуская інтэлігенцыя адзначала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, было багата юбілейных датаў з дня нараджэння вядомых дзеячаў культуры. Больш значныя з іх сталі святкаванні да 135-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. У літаратурным аддзеле, ці … Read more

Прэзентацыя выстаўкі “Лепшыя цацкі СССР»

Лідскі гісторыка-мастацкі музей з 18 траўня запрашае акунуцца ў атмасферу савецкага дзяцінства на выставе «Лепшыя цацкі СССР». Успамінаючы пра дзяцінства, кожны з нас можа з лёгкасцю назваць сваю любімую цацку – ляльку, плюшавага мішку, машынку. Гэта цацкі, якія лічыліся любімымі ў цэлых пакаленняў. Яны шматкроць здзяйснялі “кругазварот змены гаспадара”, вытрымлівалі выпрабаванне вадой, агнём і дзіцячай … Read more

Выяўленчы радок пра родны куток

2018 год у Беларусі аб’яўлены Годам малой радзімы. Літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея не застаўся ў баку ад правядзення і арганізацый мерапрыемстваў прымеркаваных Году. Паспрыяла ў гэтай справе літаратура і мастацтва. А менавіта лідскія сталыя паэты, сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” ў сааўтарстве з лідскімі юнымі мастакамі, якія выхоўваюцца ў Лідскай дзіцячай … Read more

Сустрэчы са знакамітымі землякамі ў Год малой радзімы “Любі, браток, родны куток!”

Лідскі гісторыка-мастацкі музей ўзяў на сябе ініцыятыву, і менавіта ў рамках аб’яўленага Года малой радзімы, арганізаваць шэраг сустрэч з землякамі нашага прынёманскага краю. Гэта новы праект – “Любі, браток, родны куток!”. “Люблю я край, старонку гэту, дзе я радзілася, расла…” – так пісала беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло, дарэчы, якая настаўнічала на Лідчыне. А ці любяць … Read more

Выставачны праект «Цацкі дзяцінства СССР»

Мы выраслі на адных і тых жа  кнігах, пераймалі адным і тым жа кінагероям, нам куплялі на працягу дзясяткаў гадоў падобныя цацкі. Сёння выбар цацак шырокі, змяніўся і свет вакол, але для многіх з нас менавіта дзіцячыя ўражанні з’яўляюцца галоўнымі  і самымі дарагімі … Музей рыхтуе новы выставачны праект «Цацкі дзяцінства СССР». Дарагія жыхары нашага … Read more

Акцыя “Падары музею цацкі дзяцінства СССР”

Мы выраслі на адных і тых жа кнігах, пераймалі адным і тым жа кінагероям, нам куплялі на працягу дзясяткаў гадоўпадобныя цацкі. Сёння выбар цацак шырокі, змяніўся і свет вакол, але для шмат каго з нас менавіта дзіцячыя ўражанніз’яўляюцца галоўнымі і найдаражэйшымі… Музей рыхтуе новы выставачны праект «Цацкі дзяцінства СССР». Дарагія жыхары нашага горада ! Неабыякавых да тэмы дзяцінства і свету цацак запрашаем прыносіць на выставу ціпадарыць музею старыя цацкі вашага дзяцінства з антрэсоляў. Адкрыццё выставы 18 мая з 17.00 Кантактны тэлефон : 52–13–91 (з 9.00 да 18.00 аўторак–субота), Звяртацца па адрасе: вул. Перамогі, 37–а; каб.24