Выязная выстаўка “Комсомольскае юнацтва маё”

25 кастрычніка супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у выязной выстаўцы «Комсомольскае юнацтва маё», прысвечанай 100-годдзю камсамола. Наведвальнікі выстаўкі змаглі ўбачыць плакаты, рапарты 1970-х гг., якія адлюстроўвалі ўклад камсамола ў развіццё эканомікі, культуры і спорту Лідскага раёна. Для гасцей і жыхароў горада былі створаны фотозоны, якія далі магчымасць акунуцца ў гады камсамольскага братэрства.

20.10.2018 адбыўся канцэрт гурта сярэднявечнай музыкі “Скудрынка”

20 кастрычніка 2018 года ў канферэнц-зале Лідскага замка ў рамках цыкла мерапрыемстваў «Музычныя замалёўкі ў Лідскім замку» адбыўся канцэрт гурта сярэднявечнай музыкі «Скудрынка».

24.10.2018 урачыста адкрылася выстаўка “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння”

Наведвальнікі экспазіцыі даведаліся пра цэлую эпоху ў жыцці краіны, пра УЛКСМ, КСМЗБ, пра подвігі камсамольцаў у гады Вялікай Айчынай вайны. Прадстаўнікі розных пакаленняў пазнаёміліся з асноўнымі разделамі экспазіцыі прысвечанымі гісторыі камсамола ў розныя гістарычныя перыяды. Больш падрабязна даведаліся аб гісторыі камсамола Лідскага раёна.

Выстаўка “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння”

Выстаўка прысвечаная 100-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі разлічана на наведвальнікаў рознага ўзросту. Для дзяцей і моладзі падрыхтавана гістарычная экскурсія аб стварэнні камсамола і сучасных маладзёжных арганізацыях Лідчыны. Больш старэйшаму пакаленню наведванне музея дапаможа вярнуцца ва ўспаміны пра маладосць і камсамольскае брацтва. Наведвальнікі экспазіцыі змогуць даведацца пра цэлую эпоху ў жыцці краіны, пра УЛКСМ,КСМЗБ, пра … Read more

З 18 па 23 кастрычніка працуе выстаўка “У памяць ахвяр фашызму”

З 18 па 23 кастрычніка працуе выстаўка “У памяць ахвяр фашызму”. Яна арганізавана музеям сумесна з ДУА “Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў”. На выстаўцы прадстаўлены прадметы з фондаў музея і мастацкія работы вучняў школы. На базе выстаўкі 18 кастрычніка было праведзена мерапрыемства, прысвечанае тэме Вялікай Айчынай вайны. Вучні пазнаёміліся с прадметамі прадстауленымі на выстаўцы і … Read more

Узнагароды супрацоўнікам музея 2018

Праца супрацоўнікаў Лідскага гісторыка- мастацкага музея ізноў адзначана на высокім ўзроўні. На пярэдадні святкавання Дня работнікаў культуры ганаровыя ўзнагароды атрымалі: Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Драб Ганна Мікалаеўна-дырэктар музея за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у захаванне і развіццё музейнай справы.   Падзячнае пісьмо Лідскага раённага Савета дэпутатаў-Каладяжная Анастасія Алексанраўна, наглядальнік музейны, за значны … Read more

Круглы стол у Лідскім замку

13 кастрычніка 2018 года ў канферэнц-зале Лідскага замка адбыўся круглы стол на тэму: “Рэстаўрацыя і аднаўленне Лідскага замка” з археолагам, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Трусавым А. А, пад кіраўніцтвам якога ў 70-ых гг. XX ст. у Лідскім замку праходзілі маштабныя археалагічныя раскопкі.

Майстэрня каштоўнасных арыентацый «Дзень маці пад знакам Багародзіцы»

Музей з 9 па 13 кастрычніка чакае гасцей на майстэрне каштоўнасных арыентацый «Дзень маці пад знакам Багародзіцы». Першыя госці мерапрыемства вучні 6 «Б» і 9 «Б» класаў ДУА«СШ № 11.» г. Ліды. Вучні паглядзелі тэматычны відыя матэрыял. Айцец Арцемій разам з дзецьмі абмеркаваў прапанаваны фільм “Пакровы Божай Маці”. Бацюшка распавядаў пра храмы, якія ўзведзены ў … Read more