Выстаўка «Гісторыя ў прадметах»

Гісторыя… У гэтым слове глыбокі сэнс! Гісторыю ствараюць людзі… А ёсць яшчэ маўклівыя сведкі гісторыі. Гэта прадметы. У фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея захоўваюцца ўнікальныя прадметы, якія сабраны цэлымі калекцыямі. 27 лютага ў Доме Валянціна Таўлая адкрылася выстаўка «Гісторыя ў прадметах». На ёй прадстаўлена калекцыя чарніліц, сабраная лідчанінам Чаславам Віктаравічам Серафіновічам, калекцыя паштовак ветэрана Вялікай Айчыннай … Read more

Канашэвіч Іван Андрэевіч

Канашэвіч Іван Андрэевіч, камандзір партызанскага атрада “За Савецкую Беларусь” брыгады імя Кірава. Канашэвіч Іван Андрэевіч нарадзіўся 6 мая 1909 г. у в. Крацэвічы Мінскай губерні. Бацькі займаліся, у асноўным, лесанарыхтоўкамі. У гаспадарцы быў конь і карова. Працоўную дзейнасць Іван пачаў у дванаццаць гадоў: пасвіў скаціну ў вёсцы, а зімою працаваў на лесанарыхтоўках. Бацька памёр у … Read more

Рыжык

У сценах атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы” адбыліся перамены: часткова абнавіліся экспазіцыйныя комплексы. Сярод экспанатаў увагу наведвальнікаў прыцягвае і “новы жыхар” – коцік Рыжык. Яго аўтар – Бутурля Ян Аляксандравіч (1938-2003 гг.), які жыў у г. Лідзе і працаваў на ААТ «Промтэхмантаж». У вольны час Ян Аляксандравіч займаўся стварэннем скульптур, выкарыстоўваючы драўніну асіны і таполі. … Read more

Інтэрактыўная экскурсія «Едзем на рынак»

Жыццё сялян віравала вакол рынка, дзе была магчымасць не толькі прадаць тавар, але і за выручаныя грошы здаволіць свае гаспадарчыя патрэбы. Пра тое, як рыхтаваліся да выезду на рынак гаспадар і гаспадыня, чым яны таргавалі са свайго воза, якія тавары былі самымі хадавымі можна даведацца на інтэрактыўнай экскурсіі «Едзем на рынак». У інфармацыйнай частцы – … Read more

Музейны дыялог «Афганістан у лёсах маіх землякоў»

13 лютага ў музеі прайшоў музейны дыялог “Афганістан у лёсах маіх землякоў”. Госцем мерапрыемства стаў удзельнік вайны ў Афганістане Віктар Маісееў. У вучняў 10-х класаў ДУА “СШ № 10 г. Ліды” была магчымасць задаць пытанні Віктару Віктаравічу. Віктар Віктаравіч расказаў школьнікам пра службу ў Афганістане ў 1981-1983 гг. Адвучыўшыся паўгода ў Лідскім індустрыяльным тэхнікуме, ён … Read more

Час прывёў на Парнас

“Час прывёў на Парнас” – пад такой назвай пачала працу выстаўка ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Лідчына – край, які стаў калыскай шматлікіх таленавітых пісьменнікаў. Да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Лідзе 7 верасня, Дом Валянціна Таўлая і разгарнуў экспазіцыю. Яе асновай служаць гадзіннікі з калекцыі музея і перададзеныя на часовае … Read more

Віртуальны праект «Замак. Людзі. Падзеі»

Паважаныя аматары гісторыі Лідскага замка! Прадстаўляем вашай увазе культурна-асветніцкі праект «Замак. Людзі. Падзеі». На працягу 2025 года мы будзем друкаваць матэрыялы пра Лідскі замак паводле ўспамінаў нашых сучаснікаў. Калі Вам ёсць што ўспомніць і нам расказаць, то далучайцеся! 📞Тэл. +375 154 54 22 60 Будзем разам папаўняць старонкі доўгай гісторыі Лідскага замка! «У Лідзе раней быў … Read more

Традыцыя адзначаць Дзень археолага ў Беларусі пачалася з Ліды

З успамінаў Трусава Алега Анатольевіча, 1954 г. н. 18 жніўня 2023 г., падчас адкрыцця выставы “Скарбы археалогіі”, была арганізавана сустрэча з археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, які на парацягу 1977-1978 гг., 1980 г., 1985 г. займаўся даследаваннем Лідскага замка. Вельмі цікава было слухаць легендарнага чалавека. Традыцыя пасвячэння ў археолагі пачалася з Ліды Упершыню я сюды прыехаў … Read more

Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

У 2025 годзе адзначаецца 80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 316 ад 5 кастрычніка 2023 г. Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў Дакумент прыняты ў мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх … Read more