Міжнародны дзень наладчыкаў фартэпіяна

Міжнародны дзень наладчыкаў фартэпіяна адзначаюць 4 красавіка. Адным з апошніх паступленняў у музейную калекцыю “Музычныя інструменты” Лідскага музея стала піяніна “C. M. Schröder”. Прадпрыемства па вытворчасці фартэпіяна “C. M. Schröder” было заснавана ў 1816 годзе і размяшчалася ў Санкт-Пецярбурзе. Фабрыка гэтая належала цэламу пакаленню майстроў, а яе заснавальнік – Ян Шродэр – быў выхадцам з … Read more

Музейна-педагагічны занятак «Ад Вербніцы да Вялікадня»

Не за гарамі святы Вербніца і Вялікдзень! Іх галоўнымі атрыбутамі з’яўляюцца фарбаваныя яйкі і галінкі вярбы як сімвал пачатку новага жыцця. Калі пачыналі збіраць яйкі, якой колькасцю і дзе іх захоўвалі? А якая тэхніка аздаблення яек найбольш старажытная? Чаму менавіта зёлкі рабілі вербачку сапраўдным мастацкім дзівам і чаму адрозніваліся формай ? У інтэрактыўнай частцы створым … Read more

“Ізноўку наведаў Купала наш Ліду…”

Ізноўку наведаў Купала наш Ліду… Так, так. У гэтым годзе краіна будзе адзначаць 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы. Гэта будзе летам. 24 сакавіка для горада Ліда – значная падзея. Значнасць яе праяўляецца больш для літаратурнага жыцця, для гісторыі беларускай літаратуры. З тых пор прайшло ўжо 82 гады. А пясняр нарадзіўся ў 1882 годзе! … Read more

Песні вякоў на полі льняным

Пазнавальна, пазітыўна, інтэрактыўна! Так можна сказаць пра занятак “Песні вякоў на полі льняным”, які правялі супрацоўнікі музея для наведвальнікаў з ДУА “Яслі-сад № 10 г. Ліды”. Першы блок занятка – гэта наведванне салона-магазіна ў музеі з мэтай паказаць сучасныя вырабы з лёну: кашулі, сукенкі, салфеткі, розныя сувеніры. Ды і карціны напісаны на палатне з лёну! … Read more

Вядзе рэй Верабей у Доме Валянціна Таўлая

20 сакавіка ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея адбылося гучнае мерапрыемства. Завіталі ў Дом-музей дзеці з 2 класа гімназіі горада Ліды. Спачатку дзеці наведалі мемарыяльны пакой паэта, даведаліся пра жыццё паэта ў лідскі перыяд. У чым заключалася правядзенне гэтага мерапрыемства? Ужо не першы год, у гэты ж дзень, у Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень вераб’я. … Read more

Невядомае ў вядомым. Сыр, тварог ды масла…

Сыр, тварог і масла на Лідчыне, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, нашы продкі не толькі спажывалі сезонна, але і клапатліва нарыхтоўвалі да двух свят па народным календары: Пятроўка і Масленіца. На Пятра, па павер’ях, трэба было абавязкова разгавецца малочнымі стравамі, каб і на наступны год у гэты час іх удосталь хапала. На Масленіцу нельга … Read more

Літаратурны аўторак. 8 сакавіка

Добрая. Маўклівая. Самотная. Мяккая. Прывабная. Душэўная. Шчырая. Жаданая. Салодкая. Чулая. Таемна-задуменная. Смелая. Суровая. Рашучая. Упартая. Упэўненая. Спрытная. Гордая. Гарачая. Калючая. Любая. Чароўна-аксамітная. Сотні слоў сплятуцца ў адзінае, Не любіць якое немагчыма. Хай ляціць да зораў жураўлінае, Слова непаўторнае “жанчына” Дбайная. Руплівая. Нястомная. (“Жанчына”, Таццяна Цвірка)   Нашы мілыя і любімыя ЖАНЧЫНЫ! У гэты цудоўны час … Read more

Інтэрактыўны занятак “Вясна-красна на ўвесь свет” (з цыкла “Згадкі з беларускай хаткі”)

Ой, брала вясна ў сонца ключы, Адчыняла сырую зямельку, Пускала на свет траву-мураву, Адзявала ў лісце бярозы… А пра тое, чаго яшчэ чакалі ад вясны нашы продкі, як яе сустракалі, да якіх вясновых свят па народным календары рыхтаваліся – можна даведацца на інтэрактыўным занятку “Вясна-красна на ўвесь свет”. Асаблівую атмасфернасць створаць гульні, карагоды, заклікі, загадкі, … Read more

Знайсці ключ ад вежы Вітаўта. Чым унікальны Лідскі замак і чаму сюды трэба вяртацца?

Летась замак у Лідзе наведала больш за 72 тысячы чалавек — гэта амаль у два разы больш, чым у 2020 годзе, але ўсё роўна не так шмат, як у дапандэмійны 2019 год. У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, у структуры якога знаходзіцца крэпасць, звярнулі ўвагу, што трэба ўлічваць новыя турыстычныя тэндэнцыі. Яны, дарэчы, бязлітасныя ў адносінах да … Read more

Дырэктар Лідскага музея аб закупцы калекцый, фондзе і навуковай дзейнасці

Гісторыка-мастацкі музей у Лідзе як адна ўстанова культуры быў арганізаваны ў пачатку 2000-х. Да гэтага ў горадзе асобна працаваў Лідскі краязнаўчы музей і мастацкая галерэя «Лідзея». Усе гэтыя гады мясцовыя спецыялісты вялі працу па даследаванні гісторыі краю, назапашвалі матэрыялы па храналогіі Лідчыны. Сёння музейны збор уключае некалькі дзясяткаў музейных калекцый і складае звыш сарака тысяч … Read more