Парады Маякоўскага ў звінячым вершы Таўлая

Прывітанне, шаноўныя прыхільнікі літаратурнай Лідчыны! Сёння 7 чэрвеня. Зноў супадзенне! У гэты ж дзень паэт Валянцін Таўлай напісаў апошні верш у гэтым доме. Незадоўга перад Вялікай Айчыннай вайной. Творца і сам не ведаў, што тут, у сваёй хаце, больш пісаць не будзе. Гэты верш, як сцвярджае  беларускі паэт і літаратуразнавец са Слонімшчыны Мікола Арочка, стаў … Read more

Дзень электрычнага праса

6 чэрвеня, 140 гадоў таму, быў запатэнтаваны першы электрычны прас. Прыстасаванні для разгладжвання адзення людзі выкарыстоўвалі яшчэ ў I стагоддзі да н.э. Самыя першыя прасы адлівалі з чыгуну і разагравалі ў печах. Яны вельмі хутка астывалі і былі непрыдатнымі для прасавання тонкіх тканін. Прасаванне было цяжкай працай, таму што даводзілася стаяць побач з распаленай печчу. … Read more

Тэатралізаваная экскурсія “Вандроўка ў мінулае”

Тэатралізаваная экскурсія “Вандроўка ў мінулае” ператварае наведвальнікаў не толькі ў гледачоў, але і ў непасрэдных удзельнікаў у прадстаўленай праграме экскурсіі. Тэатралізаваная экскурсія – гэта ўнікальнае спалучэнне інтэрактыўнай формы з дынамічнай і эмацыйна выяўленай падачай самых цікавых фактаў і гісторый Лідскага замка. Праграма ўключае гульні ў стылі сярэднявечча, майстар-клас па сярэднявечных танцах і, па жаданні, салодкі … Read more

У асноўны фонд музея прыняты 45-тысячны прадмет

18 мая – Міжнародны дзень музеяў! Віншуем Вас са святам і запрашаем на Ноч музеяў 20-22 мая. Сёння ў Лідскім музеі яшчэ адна прыемная падзея – у асноўны фонд прыняты 45-тысячны прадмет! Манету 77 пяхотнага палка г. Ліды з надчаканкай відэльца і лыжкі наміналам 20 грошаў у музей перадаў мясцовы жыхар Кошар Аляксандр Рыгоравіч. 77 … Read more

Інтэрактыўны занятак “Хлеб вайны і хлеб Перамогі”

Пра тое, якую цану меў хлеб у час ваеннага ліхалецця, знаёміць інтэрактыўны занятак “Хлеб вайны і хлеб Перамогі”. Напачатку наведвальнікі віртуальна апынуліся на вул. Шубіна ля Лідскага хлебазавода, дзе пазнаёміліся і з гісторыяй назвы вуліцы, і з прадукцыяй прадпрыемства. А затым, уражаныя разнастайнасцю хлебабулачных вырабаў, перамясціліся ў часы ваеннага ліхалецця, калі нават маленькая крошачка станавілася … Read more

Беларуская набіванка

Сярод розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пэўнае месца займае набіванка. Набойка, выбойка, крашаніна, набіванне. Які яшчэ выраб можа выхваліцца такой колькасцю лакальных назваў у залежнасці ад абранай тэхнікі?! Мода на набіванку на тэрыторыі Беларусі была пашырана ў 16 – 17 стст.у сувязі з дзейнасцю рамесніцкіх цэхаў. Віцебск, Магілёў, Полацк, Орша, Бабруйск – гэта былі цэнтры самых … Read more

Май і Таўлай

Першыя майскія дні ў календары маюць цесную сувязь з творчасцю Валянціна Таўлая ў Лідзе. Чым адметны стаў дзень 1 мая ў жыцці паэта? Які след пакінуў паэт у друкарскай справе прынёманскага горада? Аб гэтым і не толькі ў ніжэй змешчаным матэрыяле. 1 мая – Свята Працы! Гэтую тэму не абыйшоў і Валянцін Таўлай у сваёй … Read more

Фондавы панядзелак. Фалерыстыка

Прадметы ў зборы Лідскага музея размеркаваны па 25-ці калекцыях. Адна з іх – «Фалерыстка». У склад калекцыі ўваходзяць медалі, ордэны, ордэнскія планкі, знакі, а таксама значкі. Фалерыстыка – адно з самых распаўсюджаных хобі ў свеце. А значкі – бадай самы цікавы прадмет для калекцыянавання ў савецкія часы. Гэтаму спрыяла невялікая цана і разнастайная тэматыка. Новыя … Read more

Тайны друк загадкавага Валянціна Таўлая

Дом Валянціна Таўлая пастаянна ў пошуку новых форм правядзення мерапрыемстваў. Асновай для іх з’яўляецца тэма друку, літаратура. Бо, як вядома, гэты дом належаў беларускаму паэту, чалавеку, які ведаў цану слова. За свой кароткі век (33 гады) паэт зведаў нямала. Нягледзячы на розныя абставіны, праз якія яму прыйшлося прайсці, Валянцін Таўлай пастаянна быў са словам. Шліфаваў, … Read more