Дзіджытабулізм

Пра што вы падумаеце, пачуўшы слова дзіджытабулізм? Сучасныя лічбавыя тэхналогіі? Інтэрнэт? Віртуальная рэальнасць? Насамрэч, дзіджытабулізм – адзін з самых старажытных відаў калекцыянавання. Слова ўтворана ад лацінскага digitus – палец – і значыць калекцыянаванне напарсткаў. (Цікава, што слова гэта сапраўды аднакарэннае з digit – лічба. Палец – старажытнарымская адзінка даўжыні, прыблізна роўная 1,85 см. Пальцы выкарыстоўваліся … Read more

Тэатр ценяў у Лідскім музеі

Летнія канікулы ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі праходзяць пазнавальна і захапляльна. Дзеці знаёмяцца з новымі формамі працы і новымі праектамі. Асаблівую ўвагу прыцягвае музейная навацыя «Тэатр ценяў» у атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні «Час. Традыцыі. Вобразы». Наведвальнікаў уражваюць незвычайныя героі, цікавыя дэкарацыі, вясёлыя акцёры. Адмысловую цікавасць выклікае знаёмства з тэатрам ценяў «знутры», а таксама працэс вырабу «свайго» героя.

Замкавы гасцінец

Працягваецца шосты сезон культурна-турыстычнага праекта «Замкавы гасцінец»! На працягу ўсяго лета кожныя выхадныя ля сцен Лідскага замка працуюць рамеснікі, гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны, праводзяцца канцэртныя праграмы вядучых калектываў Лідскага раёна, вучняў дзіцячых школ мастацтваў, культурна-забаўляльныя і анімацыйныя мерапрыемствы. Гасцям і жыхарам горада Лідскі замак прапануе наведванне экспазіцый, экскурсіі, анімацыйныя відовішчы, інтэрактыўныя заняткі. Мерапрыемствы разлічаны на любы … Read more

Можа, памятаюць лідскія мамы і таты, як выбіралі Янку Брыля ў дэпутаты?

Да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. 4 жніўня споўніцца 105 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля. Як пісьменнік звязаны з Лідай? Адназначна, непарыўна. З Янкам Брылём былі знаёмыя і сустракаліся лідскія паэты. У Лідзе і на Лідчыне класік быў неаднаразова, яго запрашалі ў школы на сустрэчы. Янка Брыль … Read more

Усесаюзная сельскагаспадарчая выстаўка

83 гады таму, 1 жніўня 1939 г. у Маскве была адкрыта Ўсесаюзная сельскагаспадарчая выстаўка, якая дэманстравала поспехі першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы ў развіцці сельскай гаспадаркі. Яе пасляваенная экспазіцыя, якая адкрылася толькі ў 1954-м, фарміравалася, прытрымліваючыся тагачасных прынцыпаў кіравання эканомікай, у асноўным па тэрытарыяльнай прыкмеце: кожны павільён прадстаўляў дасягненні адной з саюзных аўтаномных рэспублік або … Read more

Ад Купалля да Пятрова дня

Летні цыкл святаў завяршаў дзень, які меў некалькі варыянтаў назвы: Пятро, Пятра, Пятрок, Пятроў дзень, Пятро і Павел. Адзначаецца і сёння ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла (29 чэрвеня – у каталікоў,12 ліпеня – у праваслаўных), якія былі першымі, хто прапаведаваў вучэнне Хрыста і прыняў за гэта пакутную смерць. Назва язычніцкага свята не захавалася. … Read more

«Уперад»: 1943

У чэрвені ў фонд Лідскага гісторыка-мастацкага музея паступілі 8 нумароў газеты «Уперад» 1943 года, якія раней захоўваліся ў рэдакцыі «Лідскай газеты». Цікава, што менавіта з газеты «Уперад» пачалі камплектавацца фонды Лідскага краязнаўчага музея ў 1959 годзе. Выданне стала першым музейным прадметам, які быў запісаны ў кнігу ўліку асноўнага фонду. Першы нумар газеты «Уперад» выйшаў 30 … Read more

«Іх слова аб’яднала…»

“Іх слова аб’яднала…” – выстаўка-гасцёўня, якая адкрылася ў доме Валянціна Таўлая 23 чэрвеня 2022 года ў сімвалічны дзень – Дзень друкавальнай машынкі. Выстаўка, якая працавала да гэтага часу і мела назву “З мастацкім словам па жыцці”, увайшла ў гісторыю. Некалькі гадоў у экспазіцыйнай зале размяшчаліся стэнды, у якіх пад шклом былі закладзены арыгіналы – дакументы … Read more

Лідскі музей прыйшоў на дапамогу

У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час.Традыцыі. Вобразы” і пастаяннай экспазіцыі “Прырода Лідчыны” быў зроблены відэазапіс да рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці. Навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Ліды” Сярпук Дар’я і Буця Данііл пад кіраўніцтвам настаўніка Манікала Таццяны Уладзіміраўны дэманстравалі свае артыстычныя здольнасці – і … Read more

Кожны, хто дарос, спяшаўся на сенакос

Пачынаючы з вясны, у нашых продкаў адна за другою ў пэўным парадку ішлі сельскагаспадарчыя работы. Асноўны клопат быў пра пасадку гародніны, пасеў зерневых культур. Важнае значэнне набываў агляд адпаведных прылад працы. Дбайныя гаспадары стараліся падрыхтаваць усё загадзя: адрамантаваць, замяніць “аджыўшую” частку, прыдбаць новае. У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі захоўваецца каталог 1914 г. чыгунна-ліцейнага і машынабудаўнічага завода … Read more