Крыху пра разувалку

Нядаўна да нас трапіў прадмет з в. Капусцічы Мядзельскага раёна. Ён адразу прыцягнуў да сябе ўвагу нашых наведвальнікаў і “аброс” пытаннямі. Выгляд няхітры – дошка з рагацінай. Але ж колькі карысці! Без натугі, не нахіляючыся, гэта вынаходніцтва “дапамагала” зняць абутак з ног. Дастаткова было пятку аднаго бота ці чаравіка зафіксаваць паміж рагацінкамі, а другой нагой … Read more

Урок памяці “І сёння нам творы гавораць…”

У Доме Валянціна Таўлая арганізаваны экскурс у мінулае праз друкаванае слова беларускіх пісьменнікаў – урок памяці “І сёння нам творы гавораць…” Праз паказ дакументальных фільмаў, праз знаёмства з экспанатамі друкарскай тэматыкі наведвальнікі даведваюцца пра мужнасць і адвагу, пра канспірацыю беларускага паэта Валянціна Таўлая, пра вершы, напісаныя ў ваенны час у Лідзе, пра складаныя ўмовы выхаду … Read more

Выстаўка «Галоўны дакумент маёй краiны: мiнулае i сучаснае»

Выстаўка «Галоўны дакумент маёй краiны: мiнулае i сучаснае» працуе у музеі з 13 сакавіка. Яна адлюстроўвае храналогію станаўлення канстытуцыйных асноў у Беларусі. У экспазіцыі наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з арыгінальнымі экзэмплярамі Канстытуцый БССР і суверэннай Рэспублікі Беларусь розных гадоў выдання. Першымі наведвальнікамі экспазіцыі былі вучні 3 класа ДУА «СШ № 5 г. Ліда».

Інтэрактыўная экскурсія «Згадкі з беларускай хаткі»

Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час.Традыцыі.Вобразы” запрашае на інтэрактыўную экскурсію “Згадкі з беларускай хаткі”. Вас чакае падарожжа па стылізаванай прасторы сялянскай хаты, дзе прадметы к. 19 – п. 20 стст. наперабой паспяшаюцца расказаць пра сябе: якую карысць прыносілі сваім гаспадарам, як самі гаспадары да іх адносіліся, у якія прыкметы верылі падчас іх выкарыстання. У інтэрактыўнай частцы будуць і … Read more

Занятак-гульня «У масленічным карагодзе»

Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час. Традыцыі. Вобразы” запрашае наведаць занятак-гульню “У масленічным карагодзе”, які створыць магчымасць паглыбіцца ў асаблівасці народнага свята Масленіцы. Вясёлыя конкурсы, гульні, фотазона закруцяць у карагодзе станоўчых эмоцый, добрага настрою!

Вучні ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко” наведалі музей

27 лютага музей наведалі вучні і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Кравец Дзмітрый Васільевіч ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко”. Іх цікавіла інфармацыя пра існаванне дзіцячага канцлагера на тэрыторыі Лідскага раёна ў в. Споркаўшчызна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі на чале з Дзмітрыем Краўцом распрацавалі эскіз і макет помніка ахвярам генацыду ў в. Споркаўшчызна. … Read more

Балгарын Сяргей Іванавіч

Балгарын Сяргей Іванавіч (10.10.1925 – 10.02.2002) – Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся Сяргей Балгарын 10 кастрычніка 1925 у с. Каротнае Слабадзейскага раёна Малдаўскай ССР. Прызваны ў Чырвоную Армію ў 1943 г. Ваяваў на Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. Яфрэйтар, наводчык станковага кулямёта 86 кавалерыйскага палка 32 Смаленскай дывізіі 3 гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. 25 чэрвеня 1944 г. … Read more

“У Дом твой сцежка прывяла сама…”

8 лютага ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адзначылі 110-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з экспазіцыямі і выстаўкамі музея. У Доме В. Таўлая адкрылася выстаўка “У Дом твой сцежка прывяла сама…” Наведвальнікам былі прадстаўлены інсцэніраваны аповед “У Таўлая пабываем – жыцця дарогі мы згадаем…” і інтэрактыўная замалёўка па матывах успамінаў беларускага … Read more

Гадзіна памяці «Халакост – ніколі больш»

26 студзеня у музеі прайшла Гадзіна памяці “Халакост – ніколі больш”, прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. Гасцямі мерапрыемства былі намеснік пракурора Лідскага раёна Сабаткоўскі Павел Леанідавіч, прадстаўнікі рэгіянальнага мемарыяльна-культурнага грамадскага аб’яднання яўрэяў Ліды. З іх вуснаў студэнты УА “Лідскі дзяржаўны тэхнічны каледж” даведаліся пра палітыку нацыстаў у адносінах да яўрэйскага насельніцтва акупаванай Беларусі, … Read more

Галіцкі Кузьма Мікітавіч

Галіцкі Кузьма Мікітавіч (12.10.1897 – 14.03.1973) – савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), генерал арміі (1955). Нарадзіўся 24 кастрычника 1897 г. у Таганрозе. У войску з 1917 г. – радавы, малодшы унтэр-афіцэр, у Чырвонай Арміі са жніўня 1918 г. Член КПСС з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны, камандаваў узводам, ротай, батальёнам, памочнік … Read more