Увага! Увага! Увага! У нас зноў новая выстаўка! Адпраўляйцеся з намі ў “Падарожжа ў часе”!
Вы акунецеся ў асаблівасці народнага календара ў прамежку восень-зіма, у быт і народную творчасць мінулага жыхароў нашага рэгіёна, пазнаёміцеся з этапамі паўсядзённай жаночай працы, з прадметамі, якія былі неад’емнай часткай як рамяства, так і звычайнага жыцця чалавека.
Упэўнены, што ваш погляд прывабяць ручнікі, посцілкі, палотны, некаторыя з якія захоўваліся яшчэ ў куфрах нашых прабабуль і часта выконвалі не проста дэкаратыўную функцыю, але былі праявай розных абрадаў і рытуалаў.
А вопратка раскажа, якімі модніцамі былі жыхаркі Лідчыны.
Няхай гэтае падарожжа ў часе стане для вас прыемным адкрыццём.