г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Музейна-інтэрактыўны занятак “Доўгі шлях да мудрых кніг”

    Музейна-інтэрактыўны занятак “Доўгі шлях да мудрых кніг”

    Напярэдадні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Лідскі гісторыка-мастацкі музей распачынае шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай значнай даты, якая, бясспрэчна, закране і Лідчыну.

    З нашых краёў (з вёскі Вялічкі), як мяркуюць лідскія даследчыкі, паходзіць беларускі друкар Ян Карцан.

    А ў Лідзе, між іншым, ужо больш за 20 год, цешыць вока лідчанам і гасцям нашага горада ўстаноўлены помнік беларускаму першадрукару Францыску Скарыне…

    У знак гэтым нагодам, у літаратурным аддзеле (Доме В.Таўлая) пачаў сваю працу музейна-інтэрактыўны занятак “Доўгі шлях да мудрых кніг”. Усё дзеянне распрацавана для дзяцей пачатковых класаў.

    Падчас занятка школьнікі спрабуюць сябе ў якасці “летапісца” і “перапісчыка” кніг. Атрыбутамі дзецям служаць драўляныя васковыя дашчэчкі, гусіныя пёры.

    Выхаванцы дазнаюцца пра гісторыю ўзнікнення прадметнага, малюнкавага пісьма, індзейскага кіпу – вузялковага віда пісьма і пра метад лічэння ў старажытнасці.

    Між іншым, кожны ўдзельнік занятка такім чынам зможа свайму таварышу перадаць напісанае ім жа пісьмо.

    Напрыканцы, “перапісчыкі” і “летапісцы” атрымліваюць заахвочваючыя сувеніры на памяць.