/ Прырода Лідчыны

Прырода Лідчыны

Пастаянная экспазіцыя “Прырода Лідчыны” была адкрыта 4 кастрычніка 2008 года. І з таго часу радуе лідчан і гасцей горада сустрэчамі з цікавымі ляснымі жыхарамі.

Экспазіцыя падзелена на дзве залы. Адна распавядае пра жыццё жывёл у розныя часы года: узімку, вясной, летам і восенню.

Другая зала паказвае розныя асяроддзі пражывання жывёл: луг, поле, вадаёмы. На экспазіцыі можна сустрэцца з вавёркамі, дзікамі, куніцай, ласём, барсуком, ваўком, прыгажуняй рыссю і многімі іншымі.

Вы зможаце палюбавацца як дарослымі жывёламі, так і іх дзіцянятамі. Не абляцелі экспазіцыю і мясцовыя птушыныя: чорны крумкач, ястраб-цецяроўнік, сініцы, снегіры, гусі, чайкі і качкі.

Калі ёсць жаданне даведацца аб лясных жыхарах і пра іх жыццё больш, то нашы супрацоўнікі з вялікім задавальненнем распавядуць аб усіх асаблівасцях жывёльнага свету Лідчыны падчас экскурсіі.

Акрамя таго, па жаданні наведвальнікаў, у нас дэманструюцца навукова-папулярныя фільмы пра жыццё жывёл, птушак, рыб, паўзуноў і насякомых.