/ Навіны Фотасправаздачы / Музейны дыялог «Сувязь набліжала Перамогу»

Музейны дыялог «Сувязь набліжала Перамогу»

14 сакавіка ў музеі прайшоў музейны дыялог «Сувязь набліжала Перамогу». Госцем мерапрыемства стаў жыхар г. Ліды Ярашук М.М. Міхаіл Мікалаевіч цікавіцца гісторыяй, а таксама захоплены зборам матэрыялаў аб стварэнні апаратаў сувязі ў розныя гістарычныя перыяды. Апарат сувязі «Поўнач», сабраны яго рукамі, папоўніў музейную выстаўку «Нам 41-шы не забыцца, на 45-ты славіць». Міхаіл Мікалаевіч расказаў вучням 10-11 класаў ДУА «СШ № 11 г. Ліды» пра ролю сувязі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прывёў прыклады мужнасці і гераізму сувязістаў.