Сардэчна запрашаем на музейна-педагагічныя заняткі «Ад Вербніцы да Вялікадня».
У праграме знаёмства з традыцыямі гэтых вясновых свят – самых светлых у народным календары.
«За тыдзень – Вялікдзень»,– казалі нашы продкі, асвенціўшы галінкі вярбы ў нядзелю.
Навошта асвянчалі вярбу? Ад чаго яна аберагала, лячыла?
Як бацькі выкарыстоўвалі галінкі гэтага дрэўца ў выхаванні сваіх дзетак?
«За тыдзень – Вялікдзень». А тыдзень гэты называўся Белым. Чаму? У які дзень фарбавалі яечкі?
Навошта гаспадынькі да свята збіралі шалупінне цыбулі? Што сімвалізуе чырвоны колер пафарбаванага яйка?
Як сабраць велікодны кошык? Хто такія валачобнікі, жачкі і чаму іх чакалі ў кожнай хаце?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымаеце ў час заняткаў на інтэрактыўных пляцоўках “ Вясна”,
“Вербачка-вярба”, “ Святочны стол”, “Велікодныя яечкі”, “ Гульнёвая” .
Цікавым будзе не толькі паслухаць, як бавілі час нашы продкі на Вялікдзень, а і самім пагуляць у «Біткі»,
«Качанне яек, стаць удзельнікамі дзіцячага абрадавага гурту “ Жачкі”, а таксама прыгадаць традыцыі замежжа
і пашукаць, дзе схаваў свае яечкі велікодны трусік.
Далучайцеся да нашага святочнага настрою!