/ Навіны / Музейна-педагагічны занятак «Ад Вербніцы да Вялікадня»

Музейна-педагагічны занятак «Ад Вербніцы да Вялікадня»

Не за гарамі святы Вербніца і Вялікдзень! Іх галоўнымі атрыбутамі з’яўляюцца фарбаваныя яйкі і галінкі вярбы як сімвал пачатку новага жыцця.

Калі пачыналі збіраць яйкі, якой колькасцю і дзе іх захоўвалі? А якая тэхніка аздаблення яек найбольш старажытная?

Чаму менавіта зёлкі рабілі вербачку сапраўдным мастацкім дзівам і чаму адрозніваліся формай ?

У інтэрактыўнай частцы створым прадсвяточную атмасферу “На рынку”.

І канечне ж – гульні!