Адкрыццё выстаўкі «Манетны скарб Лідскага замка» адбылося 14 красавіка на 6 ярусе паўднёва-заходняй вежы Лідскага замка.
Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага Дня грошай, які адзначаецца 17 красавіка.
Наведвальнікі ўбачылі калекцыю старажытных манет, знойдзеных падчас археалагічных раскопак у Лідскім замку ў канцы 1970-х – пачатку 1980-х гг., а таксама пагутарылі з вядомым лідскім калекцыянерам-нумізматам Аляксандрам Кашуціным.
Выстаўка працуе кожны дзень, акрамя панядзелка, з 10 да 19.