У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час.Традыцыі. Вобразы” і пастаяннай экспазіцыі “Прырода Лідчыны” быў зроблены відэазапіс да рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.
Навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Ліды” Сярпук Дар’я і Буця Данііл пад кіраўніцтвам настаўніка Манікала Таццяны Уладзіміраўны дэманстравалі свае артыстычныя здольнасці – і не дарма. На раённым этапе Сярпук Дар’я заняла 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 5-6 кл. Буця Данііл заняў 2 месца ва ўзроставай катэгорыі 9-10 кл.
Перамога чакала юную чытачку Сярпук Дар’ю і на абласным этапе, дзе яна заняла 3 месца.
Таленавітыя дзеці, адданы сваёй справе кіраўнік даставілі шмат прыемных хвілін для супрацоўнікаў музея.