/ Архіў / Культурна-забаўляльная праграма “Крокі сярэднявечча”

Культурна-забаўляльная праграма “Крокі сярэднявечча”

У рамках святкавання Дня горада 8 верасня ў Лідскім замку была арганізавана культурна-забаўляльная праграма “Крокі сярэднявечча” з удзелам рыцарскага клуба «Гівойт» (г. Мінск).

У гэты дзень наведвальнікі Лідскага замка змаглі ўбачыць рыцарскія паядынкі, пагуляць у сярэднявечныя гульні, паўдзельнічаць у майстар-класах па сярэднявечных танцах, паглядзець выставачныя экспазіцыі: «Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і асобы»; «Старонкі гісторыі… Ад XIV стагоддзя».