Ой, брала вясна ў сонца ключы,
Адчыняла сырую зямельку,
Пускала на свет траву-мураву,
Адзявала ў лісце бярозы…
А пра тое, чаго яшчэ чакалі ад вясны нашы продкі, як яе сустракалі, да якіх вясновых свят па народным календары рыхтаваліся – можна даведацца на інтэрактыўным занятку “Вясна-красна на ўвесь свет”.
Асаблівую атмасфернасць створаць гульні, карагоды, заклікі, загадкі, міні-тэатр ценяў, фотазона.