АСНОЎНЫЯ ДАТЫ З “ЛІДСКАГА” ПЕРЫЯДУ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ ВАЛЯНЦІНА ТАЎЛАЯ
1922 год – Валянцін Таўлай вучыцца ў Лідзе ва ўсеагульнай школе №1 імя Тадэвуша Касцюшкі. Піша першы верш “Верабейкі”.
1926 год – Пабудаваны будынак.
1939-1941 гады – Дом Кіры Бранд. Разам з ёй у ім пражывае Валянцін Таўлай.
1944-2010 гады – прыстасаваны для размяшчэння розных устаноў горада (1944-1974 гг. – скурна-венералагічны дыспансер, 1975 г. – домаупраўленне №1, 1974-2006 гг. – аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму).
На фота — скурна-венералагічны дыспансер 1945-1953 г.; аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму.
2010 год – падрыхтоўка да адкрыцця Дома Таўлая.
22 верасня 2010 года — адкрыццё літаратурнага аддзела Лідскага гісторыка-мастацкага музея і мемарыяльнага пакоя паэта падчас рэспубліканскага свята хлебаробаў “Дажынкі-2010”.
2014 год — ІМПРЭЗА ДА 100-ГОДДЗЯ ВАЛЯНЦІНА ТАЎЛАЯ
8 лютага 2014 года арганізавана ўрачыстасць — 100 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая, куды былі запрошаны дачка паэта Галіна, яго сваякі, а таксама адкрылі мемарыяльныя дошкі на будынках рэдакцыі “Лідскай газеты” і літаратурнага аддзела Лідскага гісторыка-мастацкага музея, была здзейснена экскурсія “Сцежкамі Валянціна Таўлая”, адбылася прэзентацыя кнігі “Этапы жыццёвых дарог”.
8 лютага 2019 года – 105 гадоў з дня нараджэння В. Таўлая. Арганізаваны інсцэніраваны аповед “У Таўлая пабываем” па матывах пражывання Валянціна Таўлая ў Лідзе (1939-1941 гг.) у доме першай жонкі паэта Кіры Бранд.
2022 год – 100 год з часу напісання першага верша В. Таўлая “Верабейкі”.