/ Фотасправаздачы / Фотасправаздача з прэзентацыі выстаўкі «Ахоўнае ўзбраенне сярэднявечнай Беларусі»

Фотасправаздача з прэзентацыі выстаўкі «Ахоўнае ўзбраенне сярэднявечнай Беларусі»

18 студзеня 2019 года ў Лідскім замку прайшла прэзентацыя выстаўкі «Ахоўнае ўзбраенне сярэднявечнай Беларусі» мастацкай майстэрні “Сталёвая спадчына” г. Мінск. Працаваць будзе выстаўка на працягу цэлага года.

На выстаўке прадстаўлены рэплікі шлемаў, даспехаў і баявых харугваў IX – XVII стст. На прыкладзе кожнага шлема можна прасачыць развіццё майстэрства збройнікаў, адрозніць шлемы па саслоўнай прыналежнасці.

Кошт выстаўкі ўключаны ў кошт уваходнага квітка ў замак. Час працы выстаўкі – па графіку замка: аўторак-нядзеля з 9.00 да 18.00

Вянком экспазіцыі з’яўляецца рэпліка шлема, які лічыцца згубленым, з вядомага даспешнага гарнітура Мікалая Радзівіла Чорнага сярэдзіны XVI ст., які вырабіў знакаміты еўрапейскі майстар Кунц Лохнер.

Выстаўка раскрывае забытыя старонкі гісторыі Беларусі, а таксама прывівае пачуццё гонару, патрыятызму і любові да Радзімы.