Гісторыка-мастацкі музей у Лідзе як адна ўстанова культуры быў арганізаваны ў пачатку 2000-х. Да гэтага ў горадзе асобна працаваў Лідскі краязнаўчы музей і мастацкая галерэя «Лідзея». Усе гэтыя гады мясцовыя спецыялісты вялі працу па даследаванні гісторыі краю, назапашвалі матэрыялы па храналогіі Лідчыны.
Сёння музейны збор уключае некалькі дзясяткаў музейных калекцый і складае звыш сарака тысяч адзінак асноўнага фонду і больш за пяць тысяч навукова-дапаможнага. Тут я пагрузілася ў атмасферу «Хрушчоўкі 60-х», убачыла адну з самых буйных калекцый самавараў Беларусі і больш падрабязна даведалася пра важную функцыю музея.
Чытайце працяг на сайце газеты “Звязда”